Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЭКЛЕЗІЯСТА 6:11 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Шмат ёсьць такога, што памнажае марнасьць: што ж чалавеку лепей?

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Дзе шмат слоў, там памнажаецца марнасьць; і што мае з гэтага чалавек?

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Дзе шмат слоў, там яны памнажаюць марнасць, і што за карысць мае [з гэтага] чалавек?

Глядзіце раздзел



ЭКЛЕЗІЯСТА 6:11
13 Крыжаваныя спасылкі  

і сёньня ўсе рэзьбы ў ім адным разам разьбілі яны сякерамі і бярдышамі;


І сказаў я ў сэрцы маім: «І мяне спасьцігне такая самая доля, як і дурнога: навошта ж я надта мудры зрабіўся?» І сказаў я ў сэрцы маім, што і гэта - марнасьць.


бо доля ў сыноў чалавечых і доля ў жывёлін - доля адна; як паміраюць тыя, так паміраюць і гэтыя, і адно дыханьне ва ўсіх, і няма ў чалавека над жывёлінаю перавагі, бо ўсё - марнасьць!


Ня было ліку ўсяму люду, які быў перад ім, хоць і наступныя радасьці ў ім ня мецьмуць. І гэта - марнасьць і пагоня за ветрам!


самотнік, і ня мае нікога ён іншага: ні сына, ні брата няма ў яго; і ня мае канца ён турботам сваім, і не насыціцца вока яго багацьцем. «На каго ж я працую, і даброцяў душу сваю пазбаўляю?» І гэта - марнасьць і прапалая справа!


Калі ты ўбачыш у якім-небудзь краі ўціскі беднаму і парушэньне суду і праўды, дык ня зьдзіўляйся з гэтага, бо за высокім назірае вышэйшы, а над імі яшчэ вышэйшы;


Што існуе, таму дадзена ўжо найменьне, і вядома, што гэта - чалавек і што ня можа ён прававацца з тымі, якія мацнейшыя за яго.


Бо хто ведае, што чалавеку добра ў жыцьці, у безьлічы дзён марнага веку яго, якія праходзяць, бы цень? І хто чалавеку скажа, што будзе пад сонцам пасьля яго?


Яфрэм пасьвіць вецер і ганяецца за ўсходнім ветрам, кожны дзень памнажае ілжу і спусташэньні; заключаюць яны саюз з Асурам, і ў Егіпет вывозіцца алей.