і наложніца ягоная, якую звалі Рэума, таксама нарадзіла Тэваха, Гахама, Тахаша і Мааху.
СУДЗЬДЗЯЎ 19:1 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) У тыя дні, калі ня было цара ў Ізраіля, жыў адзін лявіт на схіле гары Яфрэмавай. І ўзяў сабе наложніцу зь Віфляема Юдэйскага. Біблія (пераклад А.Бокуна) У тыя дні не было валадара ў Ізраілі. І быў нейкі лявіт, які як прыхадзень [жыў] на ўзбоччы гары Эфраіма. І меў ён наложніцу з Бэтлеему Юдэйскага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У тыя дні не было яшчэ цара ў Ізраэлі. Быў жа нейкі левіт, які, як чужаземец, жыў на ўзбоччы гары Эфраім і меў за жонку наложніцу з Бэтлехэма Юдэйскага. |
і наложніца ягоная, якую звалі Рэума, таксама нарадзіла Тэваха, Гахама, Тахаша і Мааху.
а сынам наложніц, якія былі ў Абрагама, даў Абрагам дарункі і адаслаў іх ад Ісаака, сына свайго, яшчэ за жыцьця свайго, на ўсход, у зямлю ўсходнюю.
І паставілі Авэсалому намёт на даху, і ўвайшоў Авэсалом да наложніц бацькі свайго на вачах усяго Ізраіля.
І прыйшоў Ёаў да цара ў дом і сказаў: ты ў сорам прывёў сёньня ўсіх слугаў тваіх, якія ўратавалі сёньня жыцьцё тваё і жыцьцё сыноў і дочак тваіх, і жыцьцё жонак і наложніц тваіх;
І прыйшоў Давід у свой дом у Ерусаліме, і ўзяў цар дзесяць жанчын наложніц, якіх ён пакідаў сьцерагчы дом, і разьмясьціў іх у асобным доме пад нагляд, і ўтрымліваў іх, але не хадзіў да іх. І ўтрымліваліся яны там да дня сьмерці сваёй, жывучы як удовы.
У Саўла была наложніца, імем Рыцпа, дачка Айя. І ўвайшоў да яе Авэнір. І сказаў Евастэй Авэніру: навошта ты ўвайшоў да наложніцы бацькі майго?
І ўзяў Давід яшчэ наложніц і жонак зь Ерусаліма, пасьля таго, як прыйшоў з Хэўрона.
І кахаў Раам Мааху, дачку Авэсаломавую, больш за ўсіх жонак і наложніц сваіх, бо ён меў васямнаццаць жонак і шэсьцьдзясят наложніц і спарадзіў дваццаць восем сыноў і шэсьцьдзясят дочак.
Увечары яна ўваходзіла і раніцай вярталася ў другі дом жаночы пад нагляд Шаазгаза, царскага еўнуха, вартаўніка наложніц; і ўжо не ўваходзіла да цара, - хіба толькі цар пажадаў бы яе, і яе клікалі б па імені.
Тады прынесьлі залаты посуд, які вынесьлі з храма Дома Божага ў Ерусаліме; і пілі зь яго цар і вяльможы яго, ягоныя жонкі і ягоныя наложніцы,
Але ці ж не зрабіў таго самага адзін, і ў ім жыў выдатны дух? Што ж зрабіў гэты адзін? Ён хацеў атрымаць ад Бога нашчадкаў. Дык вось, захоўвайце дух ваш, і ніхто хай ня робіць вераломна супроць жонкі і маладосьці сваёй.
«І ты, Віфляеме, зямля Юдава, нічым ня меншы сярод ваяводстваў Юдавых, бо зь цябе выйдзе Правадыр, Які ўсьцеражэ народ мой Ізраіля».
І пахавалі яго ў межах яго надзелу ў Тамнат-Сараі, што на гары Яфрэмавай, на поўнач ад гары Гааша.
Памёр і Элеазар, сын Аарона, і пахавалі яго на пагорку Фінээса, сына ягонага, які дадзены яму на гары Яфрэмавай.
Гэты чалавек пайшоў з горада Віфляема Юдэйскага, каб пажыць, дзе выпадзе, і, ідучы дарогаю, прыйшоў на гару Яфрэмавую да дома Міхі.
У тыя дні ня было цара ў Ізраіля; і ў тыя дні племя Данавае шукала сабе дзялянкі, дзе б пасяліцца, бо датуль ня выпала яму поўнага надзелу сярод плямёнаў Ізраілевых.
І вось, ідзе адзін стары з працы сваёй з поля ўвечары; ён родам быў з гары Яфрэмавай, і жыў у Гіве. А жыхары горада гэтага былі сыны Веньямінавыя.
Наложніца ягоная пасварылася зь ім, і пайшла ад яго ў дом бацькі свайго ў Віфляем Юдэйскі, і была там чатыры месяцы.
А прыйшоўшы, затрубіў у трубу на гары Яфрэмавай, і сышлі зь ім сыны Ізраілевыя з гары, і ён ішоў наперадзе іх.