СУДЗЬДЗЯЎ 19:16 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)16 І вось, ідзе адзін стары з працы сваёй з поля ўвечары; ён родам быў з гары Яфрэмавай, і жыў у Гіве. А жыхары горада гэтага былі сыны Веньямінавыя. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)16 У той дзень адзін стары вяртаўся ўвечары з працы сваёй у полі. Ён быў з гары Эфраіма і як прыхадзень жыў у Гіве. А ў тым горадзе людзі былі з сыноў Бэн’яміна. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)16 І вось, з’явіўся стары чалавек, што вяртаўся вечарам са сваёй працы ў полі; ён і сам быў з гары Эфраім і як чужынец жыў у Габе; а ў той мясцовасці людзі былі з пакалення Бэньяміна. Глядзіце раздзел |