Тады ўхопіцца чалавек за брата свайго, у сямэі бацькі свайго, і скажа: «у цябе ёсьць адзеньне, будзь нашым правадыром, і хай будуць гэтыя руіны пад рукою тваёю».
СУДЗЬДЗЯЎ 11:6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і сказалі Ефтаю: прыйдзі, будзь нам за правадыра, і будзем біцца з Аманіцянамі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказалі яны Ефтаху: «Хадзі і будзь нам правадыром, і будзем ваяваць супраць сыноў Амона». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказалі яму: «Хадзі і будзь нашым кіраўніком, і будзем ваяваць супраць сыноў Амона». |
Тады ўхопіцца чалавек за брата свайго, у сямэі бацькі свайго, і скажа: «у цябе ёсьць адзеньне, будзь нашым правадыром, і хай будуць гэтыя руіны пад рукою тваёю».
Аманіцяне сабраліся і разьмясьціліся табарам у Галаадзе; сабраліся таксама сыны Ізраілевыя і сталі табарам у Масіфе.
У час вайны Аманіцянаў зь Ізраільцянамі прыйшлі старэйшыны Галаадскія ўзяць Ефтая зь зямлі Тоў
Ефтай сказаў старэйшынам Галаадскім: ці ж ня вы зьненавідзелі мяне і выгналі з дому бацькі майго? навошта ж прыйшлі да мяне цяпер, калі вы ў бядзе?