Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




РЫМЛЯНАЎ 3:3 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Бо што ж? калі некаторыя ня верылі, хіба ж няверства іхняе зьнішчыць вернасьць Божую?

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Бо што, калі некаторыя не паверылі? Ці недаверства іхняе зьнішчыць веру Божую?

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Што з таго, што некаторыя не паверылі? Ці ж іх нявер’е знішчыць вернасць Бога?

Глядзіце раздзел



РЫМЛЯНАЎ 3:3
19 Крыжаваныя спасылкі  

Няўжо зноў не ажывіш нас, каб народ Твой зарадаваўся Табе?


так і слова Маё, якое зыходзіць з вуснаў Маіх, - яно не вяртаецца да Мяне марным, а выконвае тое, што Мне заўгодна, і зьдзяйсьняе тое, на што Я паслаў яго.


Бог не чалавек, каб няпраўду казаць, і ня сын чалавечы, каб Яму шкадаваць. Ці скажа Ён і ня зробіць? будзе казаць і ня выканае?


неба і зямля мінуцца, а словы Мае ня мінуць;


І ад паўнаты Яго ўсе мы прынялі і мілату да мілаты;


Але ня ўсе паслухаліся зьвеставаньня. Бо Ісая кажа: «Госпадзе! хто паверыў пачутаму ад нас?»


бо дары і пакліканьне Божае - адмяніць нельга.


Але ня тое, каб слова Божае ня спраўдзілася. Бо ня ўсе тыя Ізраільцяне, якія ад Ізраіля,


А мы ўсе, як у люстры, гледзячы на славу Гасподнюю, зьмяняемся ў той самы вобраз са славы ў славу, як з Гасподняга Духа.


Заўсёды па справядлівасьці мы павінны дзякаваць Богу за вас, браты, бо ўзрастае вера вашая, і памнажаецца любоў кожнага адно да аднаго паміж усімі вамі,


калі мы няверныя, Ён застаецца верны, бо Сябе зрачыся ня можа.


Бо і нам яно абвешчана, як і тым; але не дало ім карысьці слова чутае, не спалучанае зь вераю тых, якія чулі.


і ня скажа няпраўды і не пакаецца Заступнік Ізраілеў, бо не чалавек Ён, каб каяцца Яму.