І пакахаў цар Саламон многіх чужаземных жанчын, апрача дачкі фараонавай, Маавіцянак, Аманіцянак, Ідумэянак, Сіданянак, Хэтэянак,
НЭЭМІІ 13:23 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яшчэ тымі днямі бачыў я Юдэяў, якія пабралі сабе жонак з Азацянак, Аманіцянак і Маавіцянак; Біблія (пераклад А.Бокуна) Таксама ў тыя дні я бачыў Юдэяў, якія жылі з жанчынамі з Ашдадзянак, Аманянак і Мааўлянак, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але і ў тыя дні бачыў я юдэяў, якія бралі за жонак азотак, аманіцянак і маабак. |
І пакахаў цар Саламон многіх чужаземных жанчын, апрача дачкі фараонавай, Маавіцянак, Аманіцянак, Ідумэянак, Сіданянак, Хэтэянак,
І ўстаў Эздра сьвятар і сказаў ім: вы ўчынілі злачынства, узяўшы сабе жонак іншапляменных, і тым павялічылі віну Ізраіля.
Усе гэтыя ўзялі жонак іншапляменных, і некаторыя з гэтых жонак нарадзілі ім дзяцей.
і калі іншаземныя народы будуць прывозіць тавары і ўсё прадажнае ў суботу, ня браць у іх у суботу і ў сьвяты дзень, і ў сёмы год пакідаць пазыкі ўсялякага роду.
У той дзень чытана было з кнігі Майсеевай уголас народу і знойдзена напісанае ў ёй: Аманіцянін і Маавіцянін ня можа ўвайсьці ў супольства Божае вавек,
і таму сыны іхнія напалавіну гавораць па-Азоцку, альбо мовай іншых народаў, і ня ўмеюць гаварыць па-Юдэйску.
І ці можна нам чуць пра вас, што вы робіце ўсё гэта вялікае ліха, грэшыце прад Богам нашым, прымаючы ў сужыцьцё чужаземных жонак?
Калі пачулі Санавалат і Товія, і Аравіцяне, і Аманіцяне, і Азацяне, што сьцены Ерусалімскія аднаўляюцца, што пашкоды пачалі папраўляцца, дык ім было вельмі прыкра.
захавай тое, што загадваю табе сёньня: вось, Я праганяю ад твару твайго Амарэяў, Хананэяў, Хэтэяў, Фэрэзэяў, Эвэяў і Евусэяў;
Ня ўгінайцеся пад чужое ярмо зь нявернымі. Бо што супольнага ў праведнасьці зь беззаконьнем? што супольнага ў сьвятла зь цемраю?
Калі ўвядзе цябе Гасподзь, Бог твой, у зямлю, у якую ты ідзеш, каб авалодаць ёю, і прагоніць ад аблічча твайго шматлікія народы, Хэтэяў, Гергесэяў, Амарэяў, Хананэяў, Фэрэзэяў, Эвэяў і Эвусэяў, сем народаў, якія большыя лікам і мацнейшыя за цябе,
Яны ўзялі сабе жонак з Маавіцянак, - імя адной Орфа, а імя другой Рут, - і жылі там каля дзесяці гадоў.