Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




МАЦЬВЕЯ 28:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

ды ідзеце хутчэй, скажэце вучням Ягоным, што Ён уваскрэс зь мёртвых і сустрэне вас у Галілеі: там Яго ўбачыце; вось я сказаў вам.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І, хутка пайшоўшы, скажыце вучням Ягоным, што Ён уваскрос з мёртвых, і вось, ідзе перад вамі ў Галілею; там Яго ўбачыце. Вось, я сказаў вам».

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Ды хутчэй ідзіце, скажыце вучням Яго: “Ён уваскрос з мёртвых і, вось, раней вас ідзе ў Галілею; там Яго ўбачыце”. Вось, я сказаў вам».

Глядзіце раздзел



МАЦЬВЕЯ 28:7
20 Крыжаваныя спасылкі  

Ня бойцеся і не палохайцеся: ці не здавён Я абвясьціў табе і прадказаў? І вы - Мае сьведкі. Ці ёсьць Бог апрача Мяне? няма, іншай цьвярдыні ніякай ня ведаю.


Абвясьцеце і скажэце, параіўшыся паміж сабою: хто абвясьціў гэта са старадаўніх часоў, наперад сказаў гэта? Ці ня Я, Гасподзь? і няма іншага Бога акрамя Мяне, - Бога праведнага і ратавальнага няма, акрамя Мяне.


Вось, Я наперад сказаў вам.


А пасьля ўваскрэсеньня Майго сустрэну вас у Галілеі.


Тады кажа ім Ісус: ня бойцеся; ідзеце, паведаміце братам Маім, каб ішлі ў Галілею, і там яны ўбачаць мяне.


І пайшоўшы сьпешна ад магілы, яны са страхам і радасьцю вялікаю пабеглі паведаміць вучням Ягоным;


а пасьля ўваскрэсеньня Майго Я запабягу вас у Галілеі.


Яна пайшла і абвясьціла тым, што былі зь Ім, што плакалі і галасілі;


І тыя, вярнуўшыся, абвясьцілі астатнім; але і ім не паверылі.


якія казалі, што Гасподзь сапраўды ўваскрэс і зьявіўся Сымону.


І вось, Я сказаў вам пра тое, раней чым збылося, каб вы паверылі, калі збудзецца.


Але Я сказаў вам гэта, каб вы, калі прыйдзе той час, успомнілі, што Я казаў вам пра тое; не казаў жа гэтага вам раней, таму што быў з вамі.


і што ён пахаваны быў і што ўваскрэс на трэйці дзень, паводле Пісаньня,


потым зьявіўся больш чым пяці сотням братоў у адзін час, зь якіх большая частка дагэтуль жывуць, а некаторыя і спачылі;