Той чыніць мярзоту з жонкаю блізкага свайго, той апаганьвае нявестку сваю, той гвалціць сястру сваю, дачку бацькі свайго.
ЛЯВІТ 18:9 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ты не павінен класьціся зь сястрою тваёю, з дачкою бацькі твайго альбо з дачкою маці тваёй, што нарадзілася ў шлюбе альбо па-за шлюбам, не сарамаць іх. Біблія (пераклад А.Бокуна) Не адкрывай голасьці сястры тваёй, дачкі бацькі твайго або дачкі маці тваёй, ці яна нарадзілася ў доме, ці па-за домам. Не адкрывай голасьці іх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не адкрывай галізны сястры сваёй, дачкі бацькі твайго або дачкі маці тваёй, нягледзячы на тое, ці яна нарадзілася ў доме, ці па-за домам. Не адкрывай галізны іх. |
Той чыніць мярзоту з жонкаю блізкага свайго, той апаганьвае нявестку сваю, той гвалціць сястру сваю, дачку бацькі свайго.
Ты не павінен класьціся з дачкою сына твайго альбо з дачкою дачкі тваёй, не сарамаць іх, бо праз гэта ты сарамаціш сябе.
Ты не павінен класьціся з дачкою бацькі твайго, якая нарадзілася ад іншай жонкі ягонай; бо яна сястра твая, не сарамаць яе.
Калі хто возьме сястру сваю, дачку бацькі свайго альбо дачку маці сваёй дзеля плоцкай спалукі, гэта сорам, хай будуць яны зьнішчаны на вачах у сыноў народу свайго: ён асарамаціў сястру сваю: грэх свой панясе ён.
Пракляты, хто ляжа зь сястрою сваёю, з дачкою бацькі свайго, альбо з дачкою маці сваёй! І ўвесь народ скажа: амін.