Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛЯВІТ 20:17 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 Калі хто возьме сястру сваю, дачку бацькі свайго альбо дачку маці сваёй дзеля плоцкай спалукі, гэта сорам, хай будуць яны зьнішчаны на вачах у сыноў народу свайго: ён асарамаціў сястру сваю: грэх свой панясе ён.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 Калі хто возьме сястру сваю, дачку бацькі свайго або дачку маці сваёй, і будзе агля­даць голасьць яе, а яна будзе аглядаць голасьць яго, гэта сорам; няхай будуць забітыя перад вачыма сыноў народу свайго; ён адкрыў голасьць сястры сваёй, беззаконьня ён дапусьціўся.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 Калі хто возьме сваю сястру, дачку бацькі свайго або маці сваёй, і будзе аглядаць яе галізну, а яна будзе аглядаць галізну брата, гэта сорам; хай будуць забітыя перад народам сваім; дзеля таго, што ён адкрыў галізну сястры сваёй, панясе ён правіннасць сваю.

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 20:17
8 Крыжаваныя спасылкі  

Ты не павінен класьціся зь сястрою тваёю, з дачкою бацькі твайго альбо з дачкою маці тваёй, што нарадзілася ў шлюбе альбо па-за шлюбам, не сарамаць іх.


Пракляты, хто ляжа зь сястрою сваёю, з дачкою бацькі свайго, альбо з дачкою маці сваёй! І ўвесь народ скажа: амін.


Той чыніць мярзоту з жонкаю блізкага свайго, той апаганьвае нявестку сваю, той гвалціць сястру сваю, дачку бацькі свайго.


Але яна сказала: не, браце мой, не няславі мяне, бо ня робіцца так у Ізраілі; не рабі гэтага вар'яцтва.


ды яна і сапраўды сястра мне: яна дачка бацькі майго, толькі не дачка маці маёй; і зрабілася маёю жонкаю;


Калі жанчына пойдзе да якой-небудзь жывёлы, каб спалучыцца зь ёю, дык забі жанчыну і жывёлу: хай будуць яны аддадзены сьмерці, кроў іхняя на іх.


і будзе муж чысты ад грэху, а жонка панясе на сабе грэх свой.


хто складзе падобнае да яго, альбо хто памажа ім староньняга, той будзе вынішчаны з народу свайго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы