ЛУКАША 11:28 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Ён сказаў: дабрашчасныя тыя, што слухаюць слова Божае і трымаюцца яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) А Ён сказаў: «Наадварот, шчасьлівыя тыя, якія чуюць слова Божае і захоўваюць яго». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Ён сказаў: «Тым болей шчасныя тыя, што слухаюць слова Божае ды захоўваюць яго». |
Ён сказаў ім у адказ: маці Мая і браты Мае - гэта слухачы слова Божага і выканаўцы яго.
Дабрашчасны, хто чытае і слухае словы прароцтва гэтага і выконвае напісанае ў ім; бо час блізкі.
Дабрашчасныя тыя, якія захоўваюць запаведзі Ягоныя, каб мець ім права на дрэва жыцьця і ўвайсьці ў горад брамаю.