ЛІКІ 6:17 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) барана прынясе ў ахвяру мірную Госпаду з кашом праснакоў, таксама ўчыніць сьвятар хлебнае прынашэньне ягонае і паліваньне ягонае; Біблія (пераклад А.Бокуна) Барана ён складзе ГОСПАДУ ў ахвяру мірную разам з кошыкам праснакоў, і складзе сьвятар ахвяру хлебную і ахвяру вадкую. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) а барана хай прынясе Госпаду ў ахвяру прымірэння разам з кошыкам праснакоў; і хай ускладзе святар ахвяру з ежы і ахвяру ўзлівання. |
і паставіць гэта сьвятар перад Госпадам і прынясе ахвяру ягоную за грэх і цэласпаленьне ягонае;
і астрыжэ назарэй каля ўваходу ў скінію сходу галаву назарэйства свайго, і возьме валасы галавы назарэйства свайго, і пакладзе на агонь, які пад мірнаю ахвяраю;