і былі межы Хананэяў ад Сідона на Герару да Газы, адсюль на Садому, Гамору, Адму і Цэваім да Лашы.
ЛІКІ 34:2 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) загадай сынам Ізраілевым і скажы ім: калі ўвойдзеце ў зямлю Ханаанскую, дык вось зямля, якая дастанецца вам у надзел, зямля Ханаанская зь яе межамі: Біблія (пераклад А.Бокуна) «Загадай сынам Ізраіля і скажы ім: “Калі ўвойдзеце ў зямлю Ханаан, вось зямля, якая будзе вам у спадчыну, зямля Ханаан у межах ейных. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Загадай сынам Ізраэля і скажы ім: “Калі ўвойдзеце ў зямлю гэтую Ханаан, тады абшар, які выпадзе па жэрабі вам ва ўласнасць, хай будзе ў гэтых межах. |
і былі межы Хананэяў ад Сідона на Герару да Газы, адсюль на Садому, Гамору, Адму і Цэваім да Лашы.
і дам табе і нашчадкам тваім пасьля цябе зямлю, па якой ты вандруеш, усю зямлю Ханаанскую, у валоданьне вечнае; і буду ім Богам.
Правяду межы твае ад мора Чэрмнага да мора Філістымскага і ад пустыні да ракі, бо перадам у рукі вашыя жыхароў гэтай зямлі, і прагоніш іх ад твару твайго;
І казаў Я: як пастаўлю цябе ў лік дзяцей і дам табе жаданую зямлю, найпрыгажэйшую спадчыну мноства народаў? і сказаў: ты будзеш называць Мяне бацькам тваім і не адступішся ад Мяне.
Так кажа Гасподзь Бог: вось разьмеркаваньне, паводле якога вы павінны разьдзяліць зямлю ў спадчыну дванаццаці плямёнам Ізраілевым: Язэпу два надзелы.
І спадкуйце яе, як адзін, так і другі; бо Я, падняўшы руку Маю, прысягнуўся аддаць яе бацькам вашым, дык і будзе зямля гэтая спадчынай вашай.
З адной крыві Ён вывеў увесь род чалавечы, каб жыў ён на ўсім улоньні зямлі, назначыўшы наперад вызначаныя часіны і межы іхнія пражываньню,
адкрыць вочы ім, каб яны навярнуліся зь цемры ў сьвятло і ад улады сатаны да Бога, і празь веру ў Мяне атрымалі дараваньне грахоў і долю з асьвечанымі.
Які ёсьць зарука спадчыны нашай, на адкупленьне долі Ягонай, на хвалу славы Ягонай!
і прасьветліў вочы сэрца вашага, каб вы ўведалі, у чым надзея закліканьня Ягонага, і якое багацьце слаўнае спадчыны Ягонай для сьвятых,
Такім чынам узяў Ісус усю зямлю, як казаў Гасподзь Майсею, і аддаў яе Ісус Ізраільцянам, разьдзельна па плямёнах іхніх. І супакоілася зямля ад вайны.
Калі Ісус пастарэў, увайшоў у сталы век, тады Гасподзь сказаў яму: ты састарыўся, увайшоў у сталы век, а зямлі браць у спадчыну застаецца яшчэ многа.
Такім чынам аддаў Гасподзь Ізраілю ўсю зямлю, якую даць прысягаўся бацькам іхнім, і яны атрымалі яе ў спадчыну і пасяліліся на ёй.