ЛІКІ 31:49 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і сказалі Майсею: рабы твае палічылі воінаў, якія нам даручаны, і ня ўбыло ніводнага зь іх; Біблія (пераклад А.Бокуна) і сказалі Майсею: «Мы, слугі твае, палічылі ваяроў, якія пад рукой нашай, і не загінуў ніводзін з іх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) яны сказалі Майсею: «Мы, паслугачы твае, праверылі лік ваяроў, якіх мы мелі пад сваёй рукой, і высветлілася, што ні адзін не загінуў. |
калі будзеш лічыць сыноў Ізраілевых пры пераглядзе іх, дык хай кожны дасьць выкуп за душу сваю Госпаду пры падліку іх, і ня будзе паміж імі пошасьці згубнай пры падліку іх;
і вось, мы прынесьлі прынашэньне Госпаду, хто што дастаў з залатых рэчаў, ланцужкі, запясьці, пярсьцёнкі, завушніцы і падвескі, дзеля ачышчэньня душаў нашых перад Госпадам.