Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЕРАМІІ 5:25 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Беззаконствы вашыя адвярнулі гэта, і грахі вашыя аддалілі ад вас гэта добрае.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Беззаконьне вашае ўхіліла гэта, і грахі вашыя стрымалі даброцьці гэтыя,

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Беззаконне ваша ўхіліла гэта, і грахі вашы пазбавілі вас дабра,

Глядзіце раздзел



ЕРАМІІ 5:25
11 Крыжаваныя спасылкі  

А беззаконьні вашыя зрабілі падзел паміж вамі і Богам вашым, і грахі вашыя адварочваюць аблічча Яго ад вас, каб ня чуць.


Слова Госпада, якое было Ераміі з нагоды бездажджэўя.


Хоць нашыя беззаконьні сьведчаць супроць нас, але Ты, Госпадзе, твары з намі дзеля імя Твайго; адступніцтва наша вялікае, зграшылі мы перад Табою.


За тое былі затрыманы дажджы, і ня было дажджу позьняга; але ў цябе быў лоб блудніцы, - ты адкінула сорам.


Шляхі твае і дзеі твае прычынілі табе гэта; ад тваёй бязбожнасьці табе так горка, што даходзіць да сэрца твайго.


Навошта наракае чалавек жывы? кожны хай наракае на грахі свае.


Дачка Сіёна! скончыцца кара за беззаконьне тваё; Ён цябе болей ня гнацьме; а тваё беззаконьне, дачка Эдома, Ён адкрые і пакарае яго.