ЕЗЭКІІЛЯ 36:8 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) А вы, горы Ізраілевыя, распусьцеце гольле ваша і будзеце радзіць плады вашыя народу Майму Ізраілю; бо яны скора прыйдуць. Біблія (пераклад А.Бокуна) А вы, горы Ізраіля, пусьціце галіны вашыя і будзеце даваць плады вашыя народу Майму Ізраілю, бо яны наблізіліся, каб прыйсьці [да вас]. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) а вы, горы Ізраэля, выпускаць будзеце свае галіны і даваць свае плады народу Майму Ізраэльскаму, бо ён хутка вернецца. |
У будучыя дні ўкарэніцца Якаў, дасьць атожылак і расьцьвіце Ізраіль; і напоўніцца пладамі сусьвет.
І дасьць Ён дажджу на насеньне тваё, якім засееш поле, і збажыну, плод зямлі, і яна будзе багатая і сакавітая; статкі твае ў той дзень будуць пасьвіцца на шырокіх пашах.
У той дзень галіна Госпада явіцца ў красе і пашане, і плод зямлі - у велічы і славе, ацалелым сынам Ізраіля.
Я ўтвару ад Якава семя, і ад Юды - спадкаемца гор Маіх, і ўспадкуюць гэта выбранцы Мае, і рабы Мае будуць жыць там.
Бо Я Гасподзь кажу, збудзецца і ня будзе адкладзена; у вашыя дні, мяцежны дом, Я прамовіў слова, і выканаю яго, кажа Гасподзь Бог.
На высокай гары Ізраілевай пасаджу яго, - і пусьціць вецьце і ўродзіць плод і зробіцца велічным кедрам, і будуць вадзіцца пад ім усякія птушкі, усякія крылатыя будуць вадзіцца ў цяні гольля яго.
Таму так кажа Гасподзь Бог: Я падняў руку Маю з прысягаю, што народы, якія вакол вас, самі панясуць сорам свой.
Ня бойцеся, жывёлы, бо пашы пустыні дадуць росту траве, дрэва ўродзіць плод свой, смакоўніца і вінаградная лаза выявяць сваю сілу.