Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЁІЛЯ 2:24 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

24 І напоўняцца гумны хлебам і перапоўняцца чавільні вінаградным сокам і алеем.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

24 І напоўняцца такі збожжам, і перапоўняцца тоўчні маладым віном і алеем.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

24 І такі вашы будуць запоўнены збожжам, а тоўчні перапоўняцца вінаградным сокам і алеем.

Глядзіце раздзел Копія




ЁІЛЯ 2:24
8 Крыжаваныя спасылкі  

Прынясеце мне дзесяціны ў дом сховішча, каб у доме Маім была ежа, і хоць бы ў гэтым выпрабуйце Мяне, кажа Гасподзь Саваоф: ці не адчыню Я вам адтулін нябесных і ці ня вылью на вас дабраславеньня да краю?


Вось, настануць дні, кажа Гасподзь, калі араты застане яшчэ жняца, а той, таптальнік вінаграду, - сейбіта; і горы крынічыць будуць вінаградным сокам, і ўсе пагоркі пацякуць.


І будуць у той дзень: горы будуць капаць віном і пагоркі пацякуць малаком і ўсе рэчышчы Юдэйскія напоўняцца вадою, а з дома Гасподняга выйдзе крыніца і будзе напойваць даліну Сітым.


Пусьцеце ў ход сярпы, бо жніва пасьпела; ідзеце, спусьцецеся, бо чавільня поўная і падчавільнік пераліваецца, бо злосьць іх вялікая.


і будзеце есьці старое леташняе, і выкінеце старое дзеля новага;


і будзе зямля даваць плод свой, і будзеце есьці ўдосыць і будзеце жыць спакойна на ёй.


А вы, горы Ізраілевыя, распусьцеце гольле ваша і будзеце радзіць плады вашыя народу Майму Ізраілю; бо яны скора прыйдуць.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы