ЕЗЭКІІЛЯ 27:8 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Жыхары Сідона і Арвада былі ў цябе за весьляроў; свае знаўцы былі ў цябе, Тыру; яны былі ў цябе за стырнавых. Біблія (пераклад А.Бокуна) Жыхары Сідону і Арваду былі ў цябе весьлярамі. Мудрацы твае, Тыр, былі ў цябе, яны — мараплаўцы твае. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Жыхары Сідона і Арадыя служылі табе веслярамі; мудрацы твае, Тыр, сталі для цябе маракамі. |
Завулон каля берага марскога будзе жыць і каля прыстані карабельнай, і межы яго да Сідона.
дык вось, загадай насячы мне кедраў зь Лівана; і вось, рабы мае будуць разам з тваімі рабамі, і я буду даваць табе плату за рабоў тваіх, якую ты вызначыш; бо ты ведаеш, што ў нас няма людзей, якія ўмелі б сячы дрэвы так, як Сіданяне.
І паслаў Хірам на караблі сваіх падданых карабельнікаў, якія ведалі мора, з падданымі Саламонавымі;
Халнэ ці ж ня тое самае, што Кархэміс? Эмат ці ж ня тое самае, што Арпад? Самарыя ці ж ня тое самае, што Дамаск?
Пра Дамаск. - Пасаромлены Эмат і Арпад, бо, пачуўшы журботную вестку, яны ўпалі духам; трывога на моры, супакоіцца ня могуць.
Сыны Арвада з тваім уласным войскам вакол на сьценах тваіх, і Гамадымы былі на вежах тваіх; навокал на сьценах тваіх яны вешалі калчаны свае; яны давяршылі тваю красу.
І аддаў іх Гасподзь у рукі Ізраільцянам, і пабілі яны іх, і гналіся за імі да Сідона вялікага і да Місрэфот-Маіма і да даліны Міцфы на ўсход, і перабілі іх, так што нікога зь іх не засталося, хто ацалеў бы.