Адкіньце ад сябе ўсе злачынствы свае, праз якія вы бунтаваліся [супраць Мяне], і ўчыніце сабе сэрца новае і дух новы. Навошта вы маеце паміраць, дом Ізраіля?
Тады Гасподзь праз усіх прарокаў Сваіх, праз кожнага празорліўца перасьцерагаў Ізраіля і Юду, кажучы: вярнецеся зь ліхіх шляхоў вашых і захоўвайце наказы Мае, пастановы Мае па ўсім вучэньні, якое Я запавядаў бацькам вашым і якое Я выклаў вам праз рабоў Маіх, прарокаў.
Навошта паміраць табе і народу твайму ад меча, голаду, паморку і згубнай пошасьці, як сказаў Гасподзь пра той народ, які ня будзе служыць цару Вавілонскаму?
Абрэжце сябе дзеля Госпада, і здымеце крайнюю плоць з сэрца вашага, мужы Юды і жыхары Ерусаліма, каб гнеў Мой не адкрыўся, як агонь, і не запалаў непагасна ад ліхіх нахільнасьцяў вашых.
Скажы ім: жыву Я, кажа Гасподзь Бог: не хачу сьмерці грэшніка, а каб грэшнік адвярнуўся ад шляху свайго і жывы быў. Адвярнецеся, адвярнецеся ад ліхіх шляхоў вашых; і навошта паміраць вам, доме Ізраілеў?
Тады Павал і Варнава мужна сказалі: вам першым трэба было абвясьціць слова Божае; але як вы адкідаеце яго і самі сябе робіце нявартымі вечнага жыцьця, дык вось, мы зьвяртаемся да язычнікаў:
і не прыстастоўвайцеся да веку гэтага, а пераўтварайцеся абнаўленьнем розуму вашага, каб вам спазнаваць што (ёсьць) воля Божая, добрая, прыемная і дасканалая.
У сьведкі перад вамі заклікаю сёньня неба і зямлю: жыцьцё і сьмерць прапанава - я табе, дабраславеньне і пракляцьце. Выберы жыцьцё, каб жыў ты і нашчадкі твае,