і скажэце: вось, і раб твой Якаў за намі. Бо ён сказаў сам сабе: умілажалю яго дарункамі, якія ідуць перад мною, і пасьля ўбачу твар ягоны; магчыма, і прыме мяне.
ДАНІІЛА 10:17 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І як можа гэты раб майго гаспадара гаварыць з гэтым гаспадаром маім, калі ўва мне няма сілы, і дыханьне перахапіла ўва мне». Біблія (пераклад А.Бокуна) І як можа слуга пана майго гаварыць з гэтым панам маім? Бо цяпер няма сілы ў мяне, і дыханьня не засталося ў-ва мне». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык як зможа такі паслугач гаспадара майго гаварыць тут з гэтым гаспадаром маім? Бо ніякіх сіл не засталося ў мяне, і дыхання майго не засталося ў мяне». |
і скажэце: вось, і раб твой Якаў за намі. Бо ён сказаў сам сабе: умілажалю яго дарункамі, якія ідуць перад мною, і пасьля ўбачу твар ягоны; магчыма, і прыме мяне.
І потым сказаў Ён: аблічча Майго табе нельга ўбачыць, бо чалавек ня можа ўбачыць Мяне і застацца жывым.
і застаўся я адзін і бачыў гэтую вялікую ўяву, але ўва мне не засталося моцы і выгляд твару майго вельмі зьмяніўся, не засталося ўва мне бадзёрасьці.
гэта - ты, цару, які ўзьвялічаны і магутны, і веліч твая вырасла і сягнула да нябёсаў і ўлада твая - да краёў зямлі.
Бо сам Давід сказаў у Духу Сьвятым: «сказаў Гасподзь Госпаду майму: сядзі праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх у падножжа ног Тваіх».
І ўбачыў Гедэон, што гэта анёл Гасподні, і сказаў Гедэон: гора мне, Уладыка Госпадзе! бо я бачыў анёла Гасподняга твар у твар.