ВЫСЛОЎІ 24:5 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Чалавек мудры - дужы, і чалавек разумны мацуе сілу сваю. Біблія (пераклад А.Бокуна) Мудры чалавек мае моц, і чалавек, які мае веды, умацоўвае сілу [сваю]. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Чалавек мудры — моцны, а вучоны чалавек узмацняе моц [сваю]. |
Я думаю, што гэта - адны пустыя словы, а вайне патрэбныя рада і сіла: дык вось, на каго ты спадзяешся, і чаго адпаў ад мяне?
а тыя, што спадзяюцца на Госпада, абновяцца ў сіле: падымуць крылы, як арлы, пацякуць і ня стомяцца, пойдуць і ня стомяцца.
мацуючыся ўсякаю сілаю праз магутнасьць славы Ягонай, ва ўсякай цярплівасьці і вялікадушнасьці з радасьцю,