ВЫСЛОЎІ 21:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гвалт бязбожных абернецца супроць іх, бо яны выракліся праўды. Біблія (пераклад А.Бокуна) Злачыннасьць бязбожнікаў зьвернецца на іх, бо яны грэбуюць чыніць суд [справядлівы]. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Раз’ятранасць бязбожнікаў скіне іх, бо не пажадалі яны тварыць законнасць. |
Народы пападалі ў яму, якую выкапалі; у сетку, якую схавалі яны, ублыталі ногі свае.
А бацька ягоны, як што ён жорстка ўціскаў, рабаваў брата і нядобрае рабіў сярод свайго, вось, - ён памрэ за сваё беззаконьне.
Хай ніхто ня зводзіць вас пустымі словамі, бо за гэта прыходзіць гнеў Божы на сыноў бунтоўных: