ВЫСЛОЎІ 17:9 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто прыкрывае правіну - шукае любові; а хто зноў нагадвае пра яе, той праганяе сябра. Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто прыкрывае правіну, шукае любові, а хто паўтарае слова, разьдзяляе сяброў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто ўтойвае злачынства — шукае сяброўства, а хто ў размове нагадвае аб ім — раз’ядноўвае саюзнікаў. |
Любоў церпіць доўга, умілажальваецца, любоў не зайздросьціць, любоў не праслаўляе сябе, не ганарыцца,
хай той ведае, што, хто грэшніка навярнуў з аблуднай дарогі ягонай, той уратуе душу ад сьмерці і пакрые мноства грахоў.
А найболей за ўсё майце шчырую любоў адно да аднаго, бо любоў пакрывае мноства грахоў;