ВЫСЛОЎІ 17:16 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Навошта скарб у руках у неразумнага? Каб набыць мудрасьць, у яго няма розуму. Біблія (пераклад А.Бокуна) Навошта грошы ў руцэ дурнога, каб набыць мудрасьці, калі няма розуму? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дзеля чаго каштоўнасць у руцэ бязглуздага? Дзеля таго, каб набыць мудрасць, не хапае яму разважлівасці. |
Бо кожны, хто робіць ліхое, ненавідзіць сьвятло і ня ідзе да сьвятла, каб не адкрыліся ўчынкі ягоныя, бо яны ліхія;
Тады Павал і Варнава мужна сказалі: вам першым трэба было абвясьціць слова Божае; але як вы адкідаеце яго і самі сябе робіце нявартымі вечнага жыцьця, дык вось, мы зьвяртаемся да язычнікаў:
А мы, як памочнікі ў працы, просім вас, каб мілата Божая ня марна была прынята вамі.
о, калі б сэрца іхняе было ў іх такое, каб баяцца Мяне і шанаваць усе запаветы Мае праз усе дні, каб добра было ім і сынам іхнім вечна!