І сказала Лія: Бог даў мне цудоўны дар: цяпер будзе жыць у мяне муж мой, бо я нарадзіла яму шэсьць сыноў. І дала яму імя: Завулон.
БЫЦЦЁ 49:13 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Завулон каля берага марскога будзе жыць і каля прыстані карабельнай, і межы яго да Сідона. Біблія (пераклад А.Бокуна) Завулён на беразе мора будзе жыць і каля прыстані караблёў, і межы ягоныя — да Сідону. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Забулон на беразе мора будзе жыць і ў прыстані караблёў, пашыраючыся аж да Сідона. |
І сказала Лія: Бог даў мне цудоўны дар: цяпер будзе жыць у мяне муж мой, бо я нарадзіла яму шэсьць сыноў. І дала яму імя: Завулон.