Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 30:20 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

20 І сказала Лія: Бог даў мне цудоўны дар: цяпер будзе жыць у мяне муж мой, бо я нарадзіла яму шэсьць сыноў. І дала яму імя: Завулон.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

20 I сказала Лея: «Абдараваў мяне Бог добрым дарам. Гэтым разам будзе жыць са мною муж мой, бо я нарадзіла яму шэсьць сыноў». I назвала імя ягонае Завулён.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

20 і сказала: «Надарыў мяне Бог добрым падарункам, цяпер будзе шанаваць мяне муж мой за тое, што я нарадзіла яму шасцёра сыноў». І таму назвала яго імем Забулон.

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 30:20
15 Крыжаваныя спасылкі  

І зачала яшчэ і нарадзіла сына, і сказала: вось цяпер прылепіцца да мяне муж мой, бо я нарадзіла яму трох сыноў. Таму і дадзена яму імя: Левій.


Але Лія сказала ёй: няўжо мала табе - завалодаць мужам маім, што ты дамагаешся і мандрагораў сына майго? Рахіль сказала: дык няхай ён ляжа з табою гэтай ночы, за мандрагоры сына твайго.


І яшчэ зачала Лія і нарадзіла Якаву шостага сына.


Потым нарадзіла дачку і дала ёй імя: Дзіна.


назначце самы вялікі выкуп і дарункі: я дам, што ні скажаце мне, толькі аддайце мне дзяўчыну за жонку.


Сыны Ліі: першынец Якава Рувім, пасьля яго Сымон, Левій, Юда, Ісахар і Завулон.


Сыны Завулонавыя: Сэрэд і Элон і Яхлэіл.


Завулон каля берага марскога будзе жыць і каля прыстані карабельнай, і межы яго да Сідона.


бо, каго Ты забіў, яны яшчэ перасьледуюць, і пакуты Табою параненых памнажаюць.


а калі бацька ня згодзіцца выдаць яе за яго, няхай заплаціць срэбрам, колькі належыць на вена дзяўчатам.


і, пакінуўшы Назарэт, прыйшоў і пасяліўся ў Капернауме прыморскім, у межах Завулонавых і Нэталімавых,


а гэтыя павінны стаць на гары Гевал, каб праклінаць: Рувім, Гад, Асір, Завулон, Дан і Нэфталім.


Варак склікаў Завулонцаў і Нэфталімцаў у Кедэс, і пайшлі сьледам за ім дзесяць тысяч чалавек, і Дэвора пайшла зь ім.


Ад Яфрэма прыйшлі тыя, што ўкараніліся ў зямлі Амаліка; за табою Веньямін, сярод народа твайго; ад Махіра ішлі правадыры, і ад Завулона тыя, што валодалі трысьцінай пісцовай.


І сказаў Саўл: так скажэце Давіду, цар ня хоча вена, апрача ста краеабразаньняў Філістымскіх, у помсту ворагам царовым. Бо Саўл меў на думцы загубіць Давіда рукамі Філістымлянаў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы