І паклікаў Ісаак Якава і дабраславіў яго і наказаў: не бяры сабе жонкі з дачок Ханаанскіх:
БЫЦЦЁ 46:10 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сыны Сымона: Емуіл і Ямін, і Агад і Яхін, і Цахар і Саўл, сын Хананэйкі. Біблія (пераклад А.Бокуна) I сыны Сымона: Емуэль і Ямін, і Агад, і Якін, і Цахар, і Шаўль, сын Хананейкі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сыны Сімяона: Ямуэль, і Ямін, і Огад, і Яхін, і Цахар і Саўл, сын хананейкі. |
І паклікаў Ісаак Якава і дабраславіў яго і наказаў: не бяры сабе жонкі з дачок Ханаанскіх:
І зачала зноў і нарадзіла сына, і сказала: Гасподзь пачуў, што я нелюбка, і даў мне і гэтага. І дала яму імя: Сымон.
На трэці дзень, калі яны былі занядужалі, два сыны Якава, Сымон і Левій, браты Дзініныя, узялі кожны свой меч, і адважна напалі на горад, і аддалі сьмерці ўвесь мужчынскі пол;
І сказаў Якаў Сымону і Левію: вы абурылі мяне, зрабіўшы мяне ненавісным жыхарам гэтай зямлі, Хананэям і Фэрэзэям. У мяне людзей мала; зьбяруцца супроць мяне, паб'юць мяне, і зьнішчаны буду я і дом мой.
Сыны Сымона: Емуіл і Ямін, і Агад і Яхін, і Цахар і Саўл, сын Хананэйкі; гэта сямейства Сымонава.