Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




БЫЦЦЁ 30:8 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І сказала Рахіль: змаганьнем моцным змагалася я зь сястрою маёю і перамагла. І дала яму імя: Нэфталім.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

I сказала Рахель: «Ваяваньнем Божым змагалася я з сястрою сваёй і адолела». I назвала імя ягонае Нэфталі.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

і сказала Ракель: «Ваяваннем Божым ваявала я з сястрою сваёй і перамагла». І назвала яго Нэфталі.

Глядзіце раздзел



БЫЦЦЁ 30:8
12 Крыжаваныя спасылкі  

паслухай нас, спадару наш; ты князь Божы сярод нас; у найлепшым з нашых пахвальных месцаў пахавай памерлую тваю; ніхто з нас не адмовіць табе пахавальнага месца, дзеля пахаваньня памерлай тваёй.


І яшчэ зачала і нарадзіла Вала, служанка Рахіліна, другога сына Якаву.


Лія ўбачыла, што перастала радзіць, і ўзяла служанку сваю Зэлфу, і дала яе Якаву за жонку.


Сыны Валы, служанкі Рахілінай: Дан і Нэфталім.


Сыны Нэфталімавыя: Яхцэіл і Гуні, Ецэр і Шылэм.


Напталім - вольная касуля, гаварыцьмеш прыгожыя словы.


памалецеся Госпаду; хай перастануць грамы Божыя і град, і адпушчу вас і ня буду больш трымаць.


далей племя Нэфталімавае, і правадыр сыноў Нэфталімавых Ахіра, сын Энанаў,


і, пакінуўшы Назарэт, прыйшоў і пасяліўся ў Капернауме прыморскім, у межах Завулонавых і Нэталімавых,


Пра Нэфталіма сказаў: Нэфталім напоўнены ўпадабаньнем і поўны дабраславеньня Госпада; мора і поўдзень у валоданьні ягоным.


І ўсчалася жудасьць у табары на полі і ва ўсім народзе: перадавыя атрады і спусташальнікі зямлі затрымцелі; здрыганулася ўся зямля, і быў жах вялікі ад Госпада.