БЫЦЦЁ 10:16 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Евусэй, Амарэй, Гергесэй, Біблія (пераклад А.Бокуна) Евусэя, Амарэя, Гіргашэя, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і Евусея, і Амарэя, Гергесея, |
у чацьвёртым родзе вернуцца яны сюды: бо мера беззаконьняў Амарэяў дагэтуль яшчэ не напоўнілася.
І прыйшоў у той дзень Гад да Давіда і сказаў: ідзі, пастаў ахвярнік Госпаду на гумне ў Орны Евусэяніна.
Вырву кроў з вуснаў яго і мярзоты ягоныя зь яго зубоў, і ён дастанецца Богу нашаму і будзе, як тысячнік у Юдзе, і Экрон будзе, як Евусэй.
Калі ўвядзе цябе Гасподзь, Бог твой, у зямлю, у якую ты ідзеш, каб авалодаць ёю, і прагоніць ад аблічча твайго шматлікія народы, Хэтэяў, Гергесэяў, Амарэяў, Хананэяў, Фэрэзэяў, Эвэяў і Эвусэяў, сем народаў, якія большыя лікам і мацнейшыя за цябе,
Але Евусэяў, якія жылі ў Ерусаліме, не прагналі сыны Веньямінавыя, і жывуць Евусэі з сынамі Веньяміна ў Ерусаліме да сёньня.