Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ІСУСА 8:3 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Ісус і ўвесь народ, здольны ваяваць, устаў, каб ісьці да Гаю, і выбраў Ісус трыццаць тысяч чалавек адважных і паслаў іх уначы,

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І ўстаў Егошуа і ўсе ваяры, каб ісьці на Гай. І выбраў Егошуа трыццаць тысячаў моц­ных ваяроў, і выправіў іх уначы,

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І падняўся Ешуа і з ім усё войска ваяроў, каб ісці на Гай; адабраў Ешуа трыццаць тысяч моцных ваяроў, і выправіў іх ноччу,

Глядзіце раздзел



ІСУСА 8:3
10 Крыжаваныя спасылкі  

Майсей сказаў Ісусу: выберы нам мужоў і ідзі біцца з Амалікіцянамі: заўтра я стану на вяршыні пагорка, і жазло Божае будзе ў руцэ маёй.


і не разумелі, пакуль ня прыйшоў патоп і не забраў усіх, - так будзе і прыход Сына Чалавечага;


дык прыйдзе гаспадар раба таго ў дзень, у які ён не чакае, і ў гадзіну, у якую ня ведае,


Але апоўначы крык пачуўся: «вось, малады ідзе, выходзьце на сустрэчу яму».


бо самі вы дакладна ведаеце, што дзень Гасподні так прыйдзе, як злодзей уначы.


Ісус пайшоў з Галгала сам, і зь ім увесь народ, здольны ваяваць, і ўсе мужчыны адважныя.


і зрабі з Гаем і царом ягоным тое самае, што зрабіў ты зь Ерыхонам і царом ягоным, толькі здабычу яго і быдла ягонае падзялеце сабе. Зрабі засаду за горадам.


і даў ім загад і сказаў: глядзеце, вы будзеце ў засадзе за горадам; не адыходзьцеся далёка ад горада і будзьце ўвесь час напагатове;


Прыйдзе ж дзень Гасподні, як злодзей ноччу, і тады нябёсы з грукатам мінуцца, а стыхіі, распаленыя, разбурацца ўшчэнт, зямля і ўсе дзеі на ёй згараць.


дык вось, устань уначы, ты і народ, які з табою, і пастаў засаду ў полі;