І вось, чалавек Божы прыйшоў з Юдэі па слове Гасподнім у Вэтыль, у той час, як Ераваам стаяў каля ахвярніка, каб учыніць дымленьне.
ІСУСА 14:6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сыны Юдавыя прыйшлі ў Галгал да Ісуса. І сказаў яму Халеў, сын Ефаніі, Кенэзіянін: ты ведаеш, што казаў Гасподзь Майсею, чалавеку Божаму, пра мяне і пра цябе ў Кадэс-Варне: Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйшлі сыны Юды да Егошуа ў Гільгале, і сказаў Халеў, сын Ефунны, Кенэзей: «Ты ведаеш слова, якое прамовіў ГОСПАД да Майсея, чалавека Божага, пра мяне і пра цябе ў Кадэш-Барнэа. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады прыйшлі сыны Юды да Ешуа ў Галгале, і Калеб, сын Ефоны, кенэзей, сказаў яму: «Ты ведаеш, што Госпад сказаў Майсею, чалавеку Божаму, пра мяне і пра цябе ў Кадэс-Барнэ. |
І вось, чалавек Божы прыйшоў з Юдэі па слове Гасподнім у Вэтыль, у той час, як Ераваам стаяў каля ахвярніка, каб учыніць дымленьне.
І паехаў за чалавекам Божым, і знайшоў яго, як той сядзеў пад дубам, і сказаў яму: ці ты чалавек Божы, які прыйшоў зь Юдэі. І сказаў той: я.
І сказаў ён: праз год, у гэты самы час ты будзеш трымаць на руках сына. І сказала яна: не, спадару мой, чалавеча Божы, не падманвай рабы тваёй.
Прыйшоў нехта з Ваалшалішы і прынёс чалавеку Божаму хлебны пачатак - дваццаць ячных хлебцаў і сырыя неабшалушаныя зярняты. І сказаў Елісей: аддай людзям, хай ядуць.
І сказала яна мужу свайму: вось, я ведаю, што чалавек Божы, які пастаянна праходзіць міма нас, сьвяты;
І скіраваў на яго Елісей позірк свой, і так заставаўся, аж зьбянтэжыў яго, і заплакаў чалавек Божы.
І прыйшоў Елісей у Дамаск, калі Вэнадад цар Сірыйскі, быў хворы. І данесьлі яму, кажучы: прыйшоў чалавек Божы сюды.
Пахвальная песьня Давідава. Хто жыве пад аслонаю Ўсявышняга, той пакоіцца ў засені Ўсемагутнага,
і прывёў іх у дом Гасподні, да сына Анана, сына Гадаліі, чалавека Божага, у пакой, які - каля пакоя князёў, над пакоем Маасэі, сына Сэлумавага, вартаўніка каля ўваходу;
Амалік жыве на паўднёвай частцы зямлі, Хэтэі, Евусэі і Амарэі жывуць на гары, Хананэі жывуць каля мора і на беразе Ярдана.
але раба Майго, Халева, за тое, што ў ім быў іншы дух, і ён цалкам слухаўся Мяне, увяду ў зямлю, у якую ён хадзіў, і семя ягонае ўспадкуе яе;
ня ўвойдзеце ў зямлю, на якой Я, падымаючы руку Маю, прысягаўся асяліць вас, акрамя Халева, сына Ефаніінага, і Ісуса, сына Нававага;
І Ісус, сын Наваў, і Халеў, сын Ефаніін, з тых, што аглядалі зямлю, разадралі вопратку на сабе
бо Гасподзь сказаў ім, што памруць яны ў пустыні, - і не засталося зь іх нікога, акрамя Халева, сына Ефаніінага, і Ісуса, сына Нававага.
апрача Халева, сына Ефаніінага, Кенэзэяніна, і Ісуса, сына Нававага, бо яны слухаліся Госпада.
Вось дабраславеньне, якім Майсей, муж Божы, дабраславіў сыноў Ізраілевых перад сьмерцю сваёю.
І ня было больш у Ізраіля прарока такога, як Майсей, якога Гасподзь знаў тварам да твару,
А ты, чалавеча Божы, пазьбягай гэтага, і шчасьліўся ў праўдзе, пабожнасьці, веры, любові, цярплівасьці, слухмянасьці;
Такім чынам Хэўрон застаўся надзелам Халева, сына Ефаніінага, Кенэзіяніна, да сёньня, за тое, што ён дакладна пашоў за Госпадам Богам Ізраілевым.
І ўзяў яго Гатанііл сын Кеназа, брата Халевавага, і аддаў ён за жонку яму Ахсу, дачку сваю.
І выйшаў народ зь Ярдана на дзясятым дні першага месяца і атабарыўся ў Галгале, на ўсходнім баку Ерыхона.