Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ІСАІ 41:5 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Убачылі выспы і жахнуліся, канцы зямлі затрымцелі. Яны зьблізіліся і сышліся;

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Убачылі астравы і спалохаліся, і канцы зямлі затрымцелі. Яны набліжаюцца і прыходзяць.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Убачылі астравы і спалохаліся, канцы свету аслупянелі, наблізіліся і адышлі.

Глядзіце раздзел



ІСАІ 41:5
12 Крыжаваныя спасылкі  

Ад гэтых насяліліся астравы народаў у землях іхніх, кожны паводле мовы сваёй, паводле плямёнаў сваіх, у народах сваіх.


Дабраславеце, народы, Бога нашага і ўзнясеце славу Яму.


Ён жыцьцё захаваў душы нашай, і назе нашай ня даў пахіснуцца.


каб мы спазналі на зямлі дарогу Тваю, ва ўсіх народах выратаваньне Тваё.


Бог самотных уводзіць у дом, вызваляе вязьняў з кайданаў; а непакорлівыя застаюцца ў скварнай пустыні.


Пачулі народы і дрыжаць: жудасьць ахапіла жыхароў Філістымскіх;


Змоўкніце перада Мною, выспы, і народы хай абновяць сваю сілу; няхай яны наблізяцца і скажуць: «станьма разам на суд».


кожны дапамагае свайму прыяцелю і кажа свайму брату: «мацуйся!»


Сёньня, у дзень падзеньня твайго, задрыжалі выспы; выспы на моры жахнуліся ад пагібелі тваёй.


бо мы чулі, як Гасподзь высушыў перад вамі ваду Чэрмнага мора, калі вы ішлі з Егіпта, і што зрабілі вы з двума царамі Амарэйскімі за Ярданам, зь Сігонам і Огам, якіх вы зьнішчылі;


Калі ўсе цары Амарэйскія, якія жылі па гэты бок Ярдана да мора, і ўсе цары Ханаанскія, якія каля мора, пачулі, што Гасподзь высушыў воды Ярдана перад сынамі Ізраілевымі, пакуль пераходзілі яны, тады аслабла сэрца іхняе, і ня стала ўжо ў іх духу супроць сыноў Ізраілевых.