І сказаў Ёсафат: ці няма тут яшчэ прарока Гасподняга, каб нам папытацца празь яго ў Госпада?
ІСАІ 30:2 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) ня спытаўшыся вуснаў Маіх, ідуць у Егіпет, каб падмацаваць сябе сілаю фараонавай і схавацца пад ценем Егіпта. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ідучы, вы зыходзіце ў Эгіпет, і не пытаецеся вуснаў Маіх, каб умацавацца ў цьвярдыні фараона і схавацца ў ценю Эгіпту. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І выбіраецеся ў дарогу ў Егіпет, ды вуснаў Маіх не пытаецеся, спадзеючыся на падтрымку сілы фараона і надзеючыся на засень Егіпта. |
І сказаў Ёсафат: ці няма тут яшчэ прарока Гасподняга, каб нам папытацца празь яго ў Госпада?
І заўважыў цар Асірыйскі ў Асіі здраду, бо ён пасылаў паслоў да Сігора, цара Егіпецкага, і не дастаўляў даніны цару Асірыйскаму кожны год; і ўзяў яго цар Асірыйскі пад варту, і ўвязьніў яго ў цямніцу.
Вось, ты думаеш абаперціся на Егіпет, на гэтую трысьціну надламаную, якая, калі хто абапрэцца на яе, увойдзе яму ў руку і праколе яе. Такі фараон, цар Егіпецкі, для ўсіх, хто спадзяецца на яго.
«Складзі раду, пастанаві рашэньне; ахіні нас аполудні, як уначы, ценем тваім, акрый выгнаных, ня выдай падарожных.
Вось, ты думаеш абаперціся на Егіпет, на гэтую трысьціну надламаную, якая, калі хто на яе абапрэцца, увойдзе таму ў руку і пратне яе? Такі фараон, цар Егіпецкі, для ўсіх, хто на яго спадзяецца.
І як ты хочаш змусіць адступіць правадыра, аднаго з самых малых рабоў гаспадара майго, спадзяючыся на Егіпет, дзеля калясьніц і коней.
І калі скажуць вам: зьвярнецеся да заклінальнікаў духаў памерлых і да чарадзеяў, да шаптуноў і нутрамоўцаў, - тады адказвайце: ці не павінен народ зьвяртацца да свайго Бога? ці пытаюцца ў мёртвых пра жывых?
І сёньня навошта табе дарога ў Егіпет, каб піць ваду зь Ніла? і навошта табе дарога ў Асірыю, каб піць ваду з ракі яе?
«Спытайся пра нас у Госпада, бо Навухаданосар, цар Вавілонскі, ваюе супроць нас; магчыма, Гасподзь учыніць з намі што-небудзь такое, як усе цуды Яго, каб той адступіўся ад нас».
Тым часам войска фараонава выступіла зь Егіпта, і Халдэі, якія аблягалі Ерусалім, пачуўшы вестку пра тое, адступілі ад Ерусаліма.
«не, мы пойдзем у зямлю Егіпецкую, дзе вайны ня ўбачым і трубнага голасу не пачуем, і галадаць ня будзем, і там жыцьмем»,
і сказалі Ерамію прароку: «хай прыпадзе перад аблічча тваё прашэньне наша, памаліся за нас Госпаду Богу твайму за ўсю гэтую рэшту, бо з многага засталося нас мала, як вочы твае бачаць нас,
бо вы зграшылі супроць саміх сябе: вы паслалі мяне да Госпада Бога нашага, сказаўшы: «памаліся за нас Госпаду Богу нашаму, і ўсё, што скажа Гасподзь Бог наш, абвясьці нам, - і мы зробім»,
і пайшлі ў зямлю Егіпецкую, бо не паслухаліся голасу Гасподняга, і дайшлі да Тафніса.
Дыханьне жыцьця нашага, памазанец Гасподні злоўлены ў яму іхнюю, той, пра якога казалі мы: пад яго шатамі жыцьмем сярод народаў.
Гора ім, што яны адышлі ад Мяне; пагібель ім, што яны адпаліся ад Мяне! Я ратаваў іх, а яны ілжу казалі на Мяне.
Хоць яны і пасылалі дарункі народам, але неўзабаве Я зьбяру іх, і яны пачнуць пакутаваць ад цяжару цара князёў;
Яны пайшлі да Асура; як дзікі асёл, адзінокі бадзяга, Яфрэм здабываў добрую прыхільнасьць да сябе.
і будзе ён зьвяртацца да Элеазара сьвятара і пытацца ў яго пра рашэньне праз урым перад Госпадам; і па ягоным слове павінны ўваходзіць ён і ўсе сыны Ізраілевыя зь ім і ўсё супольства.
І верне цябе Гасподзь у Егіпет на караблях той дарогаю, пра якую я сказаў табе: «больш ты ня ўбачыш яе»; і там будзеце прадавацца ворагам вашым у рабоў і ў рабыняў, і ня будзе пакупца.
Цярноўнік сказаў дрэвам: калі вы сапраўды ставіце мяне царом над сабою, дык ідзеце, пакойцеся ў цяні маім; калі ж не, дык выйдзе агонь зь цярноўніка і папаліць кедры Ліванскія.