Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕРАМІІ 37:5 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 Тым часам войска фараонава выступіла зь Егіпта, і Халдэі, якія аблягалі Ерусалім, пачуўшы вестку пра тое, адступілі ад Ерусаліма.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 І войска фараона выйшла з Эгіпту, і пачулі вестку пра гэта Халдэйцы, якія аблягалі Ерусалім, і адступілі ад Ерусаліму.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 Войска фараона выйшла ў той час з Егіпта. І халдэі, якія аблягалі Ерузалім, пачуўшы такую навіну, адступілі ад Ерузаліма.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 37:5
7 Крыжаваныя спасылкі  

Але той адпаў ад яго, паслаўшы паслоў сваіх у Егіпет, каб далі яму коней і шмат людзей. Ці будзе яму посьпех? Ці ацалее той, хто гэта робіць? Ён парушыў спрымірэнства - і ці ацалее?


У той час, калі войска Халдэйскае адступіла ад Ерусаліма, з прычыны войска фараонавага,


І Сэдэкію, цара Юдэйскага, і князёў ягоных аддам у рукі ворагам іхнім і ў рукі шукальнікам душы іхняй і ў рукі войску цара Вавілонскага, якое адступіла ад вас.


Цар Егіпецкі ня выходзіў болей зь зямлі сваёй, бо ўзяў цар Вавілонскі ўсё, ад патока Егіпецкага да ракі Еўфрата, што належала цару Егіпецкаму.


так кажа Гасподзь Бог Ізраілеў: так скажэце цару Юдэйскаму, які паслаў вас да Мяне спытацца ў Мяне: вось, войска фараонавае, якое ішло да вас з дапамогаю, вернецца ў зямлю сваю, у Егіпет;


І было слова Гасподняе Ерамію прароку:


Зь вялікаю сілаю і шматлікім народам фараон нічога ня зробіць дзеля яго ў гэтай вайне, калі будзе насыпаны вал і пабудаваны будуць абложныя вежы на пагібель многіх душаў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы