ЁВА 38:34 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ці можаш узвысіць голас твой да воблакаў, каб вада шчодра пакрыла цябе? Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці можаш падняць голас твой да аблокаў і хвалямі вады накрыць сябе? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці ўздымеш свой голас да хмар, і каб хвалі вады накрылі цябе? |
Хто стварыў сямізор'е і Арыён і ператварае сьмяротны цень у ясную раніцу, а дзень робіць цёмным як ноч, заклікае воды марскія і разьлівае іх па ўлоньні зямлі? Гасподзь - імя Яму!
Прасеце ў Госпада дажджу ў час добрай патрэбы; Гасподзь блісьне маланкаю і дасьць вам шчодры дождж, кожнаму колас на полі.
І паклікаў Самуіл Госпада, і Гасподзь паслаў гром і дождж у той дзень; і прыйшоў увесь народ у вялікі страх ад Госпада і Самуіла.