ЁВА 21:10 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бык іхні апладняе і ня выкідае, карова іхняя зачынае, і ня скідае. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бугай у іх заўсёды плодны і не зьнемагае, і карова целіцца, і не скідае [цяляці]. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Цёлка ў іх пачынае ва ўлонні і не скідае, карова нараджае і не пазбаўляецца цяляці свайго. |
Ня будзе ў зямлі тваёй такіх, што без пары родзяць, і няплодных; лік дзён тваіх зраблю поўным.
Нейкі чалавек быў багаты, апранаўся ў парфіру і вісон і кожны дзень банкетаваў раскошна.
І дасьць табе Гасподзь надмер ва ўсіх дабротах, у плодзе ўлоньня твайго і ў плодзе быдла твайго і ў плодзе палёў тваіх на зямлі, даць якую табе Гасподзь запрысягаўся бацькам тваім.