І ГОСПАД паслаў супраць яго дружыны Халдэйцаў, і дружыны Сірыйцаў, і дружыны Мааўлянаў, і дружыны сыноў Амона, і паслаў іх супраць Юды, каб зьнішчыць яго паводле слова ГОСПАДА, якое Ён прамовіў праз слугаў Сваіх, прарокаў.
4 ЦАРСТВАЎ 6:23 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І справіў ім [валадар] вялікае частаваньне, і яны елі і пілі, і ён выправіў іх, і яны пайшлі да гаспадара свайго. І ўжо дружыны Сірыйцаў не прыходзілі больш у зямлю Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыгатаваў ім вялікі абед, і яны елі і пілі. І адпусьціў іх, і пайшлі да гаспадара свайго. І не хадзілі больш тыя полчышчы Сірыйскія ў зямлю Ізраілеву. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І справіў ім цар вялікае частаванне, і яны наеліся і напіліся, і ён адпусціў іх; і пайшлі яны да гаспадара свайго, і дружыны сірыйцаў не нападалі больш на зямлю Ізраэля. |
І ГОСПАД паслаў супраць яго дружыны Халдэйцаў, і дружыны Сірыйцаў, і дружыны Мааўлянаў, і дружыны сыноў Амона, і паслаў іх супраць Юды, каб зьнішчыць яго паводле слова ГОСПАДА, якое Ён прамовіў праз слугаў Сваіх, прарокаў.
І вырушылі войскі Сірыйцаў, і ўзялі ў палон з зямлі Ізраіля малую дзяўчынку, і была яна перад абліччам жонкі Наамана.
І ўсталі мужы, якіх вызначылі па імёнах, і ўзялі палонных, і ўсіх голых з іх апранулі са здабычы, і апранулі іх, і абулі, і далі ім есьці, і далі ім піць, і памазалі [раны] іх, і пасадзілі на аслоў усіх кволых, і завялі іх у Ерыхон, горад пальмаў, да братоў іхніх, і вярнуліся ў Самарыю.
Ён войны спыняе аж да краю зямлі, крышыць лукі і дзіды расьсякае, калясьніцы паліць у агні.
І калі вы вітаеце толькі братоў вашых, што асаблівае робіце? Ці ж не такім чынам робяць і мытнікі?
Больш таго, любіце ворагаў вашых, і рабіце дабро, і пазычайце, не чакаючы нічога; і будзе нагарода вашая вялікая, і будзеце сынамі Найвышэйшага, бо Ён добры і да няўдзячных і злых.