Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




4 ЦАРСТВАЎ 6:23 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

23 І прыгатаваў ім вялікі абед, і яны елі і пілі. І адпусьціў іх, і пайшлі да гаспадара свайго. І не хадзілі больш тыя полчышчы Сірыйскія ў зямлю Ізраілеву.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

23 І справіў ім [валадар] вялікае частаваньне, і яны елі і пілі, і ён выправіў іх, і яны пайшлі да гаспадара свайго. І ўжо дружыны Сірыйцаў не прыхо­дзілі больш у зямлю Ізраіля.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

23 І справіў ім цар вялікае частаванне, і яны наеліся і напіліся, і ён адпусціў іх; і пайшлі яны да гаспадара свайго, і дружыны сірыйцаў не нападалі больш на зямлю Ізраэля.

Глядзіце раздзел Копія




4 ЦАРСТВАЎ 6:23
10 Крыжаваныя спасылкі  

І пасылаў на яго Гасподзь полчышчы Халдэяў, і полчышчы Сірыйцаў, і полчышчы Маавіцянаў, і полчышчы Аманіцянаў, - пасылаў іх на Юду, каб пагубіць яго па слове Госпада, якое Ён сказаў праз рабоў Сваіх прарокаў.


Сірыйцы аднойчы пайшлі атрадамі і ўзялі ў палон зь зямлі Ізраільскай маленькую дзяўчынку, і яна слугавала жонцы Нэеманавай.


І ўсталі мужы, памянёныя па імёнах, і ўзялі палонных, і ўсіх голых іх апранулі са здабычы, - і апранулі іх, і абулі іх, і накармілі іх, і напаілі іх, і памазалі іх алеем, і пасадзілі на аслоў усіх слабых зь іх, і адправілі іх у Ерыхон, горад пальмаў, да братоў іхніх, і вярнуліся ў Самарыю.


сабраліся валадары народаў да народу Бога Абрагамавага; бо шчыты зямлі - Божыя; Ён узьнесены над намі.


І калі вы вітаеце братоў вашых толькі, што асаблівага робіце? Ці ж ня гэтак тое самае робяць і язычнікі?


А вы любеце ворагаў вашых, і дабрачыньце, і пазычайце, не чакаючы нічога; і будзе вам узнагарода вялікая, і будзеце сынамі Ўсявышняга; бо Ён добры і да няўдзячных і да ліхіх.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы