I запярэчыў бацька ягоны, і сказаў: «Ведаю, сыне мой, ведаю, таксама ён будзе народам, і таксама ён будзе вялікі, але брат ягоны малодшы будзе большы за яго, і насеньне ягонае будзе поўняю народаў».
4 ЦАРСТВАЎ 2:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І падыйшлі сыны прарокаў, якія ў Ерыхоне, да Элісэя, і сказалі яму: «Ці ты ведаеш, што сёньня забярэ ГОСПАД гаспадара твайго па-над галавою тваёй?» Ён сказаў: «Я таксама ведаю, маўчыце!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І падышлі сыны прарокаў, якія ў Ерыхоне, да Елісея і сказалі яму: ці ведаеш, што сёньня Гасподзь бярэ гаспадара твайго і ўзьнясе над галавою тваёю? Ён сказаў: я таксама ведаю, маўчэце. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) падышлі сыны прарокаў, якія былі ў Ерыхоне, да Элісея і сказалі яму: «Ці ты ведаеш, што сёння забярэ Госпад гаспадара твайго па-над галавой тваёй?» Ён кажа: «Ведаю, а вы маўчыце!» |
I запярэчыў бацька ягоны, і сказаў: «Ведаю, сыне мой, ведаю, таксама ён будзе народам, і таксама ён будзе вялікі, але брат ягоны малодшы будзе большы за яго, і насеньне ягонае будзе поўняю народаў».
І адзін чалавек спаміж сыноў прарокаў сказаў сябру свайму паводле слова ГОСПАДА: «Удар мяне!» Але той адмовіўся ўдарыць яго.
І выйшлі сыны прарокаў, якія ў Бэтэлі, да Элісэя і сказалі яму: «Ці ты ведаеш, што сёньня забярэ ГОСПАД гаспадара твайго па-над галавою тваёй?» Ён сказаў: «Я таксама ведаю, маўчыце».
Адна ўдава спасярод жонак сыноў прарокаў клікала да Элісэя, кажучы: «Мой муж, слуга твой, памёр. А ты ведаеш, што слуга твой баяўся ГОСПАДА. Але прыйшоў ліхвяр, каб забраць сабе абодвух дзяцей маіх у нявольнікі».
Ён сказаў: «З мірам. Гаспадар мой паслаў мяне, кажучы: “Вось, цяпер прыйшлі да мяне з гары Эфраіма два юнакі з сыноў прарокаў. Дай ім талент срэбра і дзьве зьмены адзеньня”».
І сказалі сыны прарокаў Элісэю: «Вось, месца, у якім мы перад абліччам тваім жывем, цеснае для нас.
І прарок Элісэй паклікаў аднаго з сыноў прарокаў, і сказаў яму: «Падперажы сьцёгны твае і вазьмі пасудзіну з алеем у руку тваю, і ідзі ў Рамот Гілеадзкі.
Маўчыце перада Мною, астравы! Няхай народы адновяць сілы свае. Няхай наблізяцца і прамовяць: «Станем разам на суд!»
І адказаў Амос, і сказаў Амацыі: «Я — не прарок, і я — ня сын прарока, бо я — звычайны пастух і зьбіраю сыкаморы.
і сказалі: «Мужы Галілейскія! Чаго вы стаіцё, гледзячы ў неба? Гэты Ісус, узяты ад вас у неба, прыйдзе гэтак сама, як вы бачылі Яго, што ідзе ў неба».
да таго дня, у які быў узьнесены, даўшы праз Духа Сьвятога загады апосталам, якіх выбраў,
А той кажа: «Не вар’яцею, вяльможны Фэсьце, але прамаўляю словы праўды і здаровага розуму,
І прыйдзеш на ўзгорак Божы, дзе знаходзяцца Філістынцы. Калі ўвойдзеш там у горад, сустрэнеш грамаду прарокаў, якія зыходзяць з узгорку, а перад імі псалтыры, бубны, жалейкі і гусьлі, а самі яны будуць прарочыць.