3 ЦАРСТВАЎ 5:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І загадаў валадар, каб яны дастаўлялі камяні вялікія, камяні каштоўныя для падмуркаў Дому [Божага] з чэсаных камянёў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І загадаў цар прывозіць камяні вялікія, камяні дарагія, на падмураваньне дома, камяні абробленыя. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І цар загадаў, каб яны дастаўлялі камяні вялікія, камяні дарагія для падмуркаў святыні, камяні квадратныя; |
«Ідзі і скажы слузе Майму Давіду: “Гэта кажа ГОСПАД. Ці ты збудуеш Мне дом на пражываньне?
Пры пабудове Дому [Божага] бралі чэсаныя камяні, робленыя каменярамі, і ў Доме [Божым], калі яго будавалі, не было чутна ані молату, ані сякеры, ані ніякай прылады жалезнай.
Усё гэта знутры і звонку, ад падлогі аж да столі, і аж да вялікага панадворку, было з адборных камянёў, чэсаных пад мерку і рэзаных пілою.
І сказаў Давід, каб сабралі прыхадняў, якія былі ў зямлі Ізраіля, і паставіў каменяроў рабіць чэсаныя камяні на будоўлю Дому Божага.
І было да мяне слова ГОСПАДА, кажучы: “Ты разьліў шмат крыві і вёў войны вялікія. Ты не пабудуеш Дом для імя Майго, бо ты разьліў шмат крыві на зямлі перада абліччам Маім.
Дзеля гэтага так кажа Госпад ГОСПАД: «Вось, Я кладу на Сыёне камень, камень выпрабаваны, вуглавы, каштоўны, моцна ўгрунтаваны. Хто верыць у Яго, ня будзе ўцякаць.