І сеў Салямон на пасадзе Давіда, бацькі свайго, і валадараньне ягонае вельмі ўмацавалася.
3 ЦАРСТВАЎ 2:46 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І валадар загадаў Бэнаі, сыну Егаяды, і ён выйшаў, і ўдарыў яго, і ён памёр. І ўмацавалася валадарства ў руцэ Салямона. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І загадаў цар Ванэю, сыну Ёдаеваму, і ён пайшоў і забіў Сэмэя, і той памёр. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады цар загадаў Банаю, сыну Ёяды, які, выйшаўшы, забіў яго, і ён памёр. Такім чынам, умацавалася царства ў руцэ Саламона. |
І сеў Салямон на пасадзе Давіда, бацькі свайго, і валадараньне ягонае вельмі ўмацавалася.
І пайшоў Бэная, сын Егаяды, і ўдарыў [Ёава], і забіў яго. І быў ён пахаваны ў доме сваім у пустыні.
А валадар Салямон будзе дабраслаўлёны, і пасад Давіда будзе трываць перад абліччам ГОСПАДА вечна».
І ўмацаваўся Салямон, сын Давіда, на валадарстве сваім; і ГОСПАД, Бог ягоны [быў] з ім, і ўзьвялічыў яго высока.