3 ЦАРСТВАЎ 19:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А Я ў Ізраілі пакінуў сем тысячаў тых, якія не схілілі калені перад Баалам і вусны якіх не цалавалі яго». Біблія (пераклад В. Сёмухі) зрэшты Я пакінуў паміж Ізраільцянамі сем тысяч; калені іх усіх ня схіляліся перад Ваалам і вусны ўсіх гэтых не цалавалі яго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Я ў Ізраэлі пакіну сем тысяч: калені ўсіх, хто не ўкленчыў перад Баалам, і ўсе вусны, якія не цалавалі яго». |
Ушануйце Сына, каб не разгневаўся і каб ня зьнішчыў шляху [вашага], бо неўзабаве ўзгарыцца гнеў Ягоны! Шчасьлівыя ўсе, якія ў Ім маюць надзею.
Ня будзеш пакланяцца ім і ня будзеш служыць ім, бо Я — ГОСПАД, Бог твой, Бог зайздросны, Які карае за беззаконьні бацькоў дзяцей да трэцяга і аж да чацьвёртага [пакаленьня] тых, што ненавідзяць Мяне,
Калі б ГОСПАД Магуцьцяў не пакінуў нам рэшты, сталіся б мы як Садом, былі б падобныя да Гаморы.
І будуць валадары выхавацелямі тваімі, а валадаркі іхнія — карміцелькамі тваімі. Абліччам да зямлі будуць пакланяцца табе і будуць лізаць пыл ног тваіх, і ты даведаешся, што Я — ГОСПАД, і ня будуць асаромлены тыя, якія спадзяюцца на Мяне».
А [нават] калі не [вызваліць], няхай будзе вядома табе, валадару, што багам тваім мы ня будзем служыць і балвану залатому, якога ты паставіў, ня будзем пакланяцца».
А цяпер павялічваюць грэх і робяць сабе літыя выявы са срэбра свайго, ідалаў паводле разуменьня свайго. Гэта ўсё ў іх выраб разьбярскі. Яны кажуць: «Людзі, якія складаюць ахвяры, няхай цалуюць цяля».