3 ЦАРСТВАЎ 18:37 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Адкажы мне, ГОСПАДЗЕ, адкажы мне, і няхай даведаецца народ гэты, што Ты, ГОСПАДЗЕ, — Бог, і Ты навярні зноў сэрца іхняе!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пачуй мяне, Госпадзе, пачуй мяне! Хай спазнае народ гэты, што Ты, Госпадзе, Бог, і Ты павернеш сэрца іхняе да Цябе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Выслухай мяне, Госпадзе, выслухай мяне, каб зразумеў гэты народ, што Ты, Госпадзе, — Бог, і Ты навярні зноў іх сэрца!» |
і сказаў: «Пусьці Мяне, бо ўзыйшла зараніца». I сказаў [Якуб]: «Не пушчу Цябе, пакуль не дабраславіш мяне».
I сказаў: «Не Якуб будуць называць ужо імя тваё, але Ізраіль, бо ты змагаўся з Богам і з людзьмі, і перамог».
І будуць славіць на вякі імя Тваё, кажучы: “ГОСПАД Магуцьцяў — Бог Ізраіля”. А дом слугі Твайго Давіда будзе моцна стаяць перад абліччам Тваім.
І няхай яны будуць клікаць імя багоў сваіх, а я буду клікаць імя ГОСПАДА. І Бог, Які адкажа [і спашле] агонь, Той ёсьць Бог!» І ўвесь народ адказаў, і сказаў: «Добрае гэта слова».
І прайшоў поўдзень, а яны ўсё прарочылі аж да часу складаньня ахвяраў хлебных, але не было ані голасу, ані адказу, ані ўвагі [да малітвы іхняй].
І сталася, калі быў час складаць ахвяру хлебную, падыйшоў Ільля прарок і сказаў: «ГОСПАДЗЕ, Божа Абрагама, Ісаака і Ізраіля! Сёньня даведаюцца яны, што Ты — Бог у Ізраілі, а я — слуга Твой, і што паводле слова Твайго я зрабіў усё гэта.
І зыйшоў агонь ГОСПАДА, і спаліў ахвяру, і дровы, і камяні, і попел, і ваду, якая была ў рове, высушыў.
І наблізіўся чалавек Божы, і сказаў валадару Ізраіля: «Гэта кажа ГОСПАД: “За тое, што Сірыйцы сказалі: "ГОСПАД ёсьць Богам гор, а ня Богам раўнінаў", усё гэта вялікае мноства Я аддам у рукі твае, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД”».
А цяпер, ГОСПАДЗЕ, Божа наш, збаў нас, прашу, ад рукі ягонай, і няхай ведаюць усе валадарствы зямлі, што Ты, ГОСПАДЗЕ, — Бог, толькі Ты».
І клікаў Аса да ГОСПАДА, Бога свайго, і сказаў: «ГОСПАДЗЕ, няма [нікога], акрамя Цябе, каб дапамагчы шматлікаму, [або таму, хто] ня мае сілы. Дапамажы нам, ГОСПАДЗЕ, Божа наш, бо мы на Цябе спадзяемся і ў імя Тваё мы выйшлі супраць мноства гэтага. ГОСПАДЗЕ, Ты — Бог наш! Няхай ня спыніць Цябе чалавек».
Кажу вам, калі ён, устаўшы, ня дасьць яму дзеля сяброўства з ім, дык дзеля дакучлівасьці яго, устаўшы, дасьць яму, колькі просіць.
Сёньня аддасьць цябе ГОСПАД у рукі мае, і я перамагу цябе, і адсяку табе галаву тваю, і аддам трупы табару Філістынцаў сёньня птушкам паднебным і зьвярам зямным, і няхай ведае ўся зямля, што ёсьць Бог у Ізраіля.