3 ЦАРСТВАЎ 18:24 - Біблія (пераклад А.Бокуна)24 І няхай яны будуць клікаць імя багоў сваіх, а я буду клікаць імя ГОСПАДА. І Бог, Які адкажа [і спашле] агонь, Той ёсьць Бог!» І ўвесь народ адказаў, і сказаў: «Добрае гэта слова». Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)24 і паклічце вы імя бога вашага, а я паклічу імя Госпада Бога майго. Той Бог, Які дасьць адказ праз агонь, ёсьць Бог. І адказваў увесь народ і сказаў: добра. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)24 Заклікайце да імя вашага бога, і я буду заклікаць да імя Госпада; і той бог, які выслухае і спашле агонь, Той ёсць сапраўдны Бог!» Увесь народ адказаў: «Добрае гэта слова». Глядзіце раздзел |
І сказаў валадар: «Ці не рука Ёава з табой у-ва ўсіх гэтых [словах]?» І адказала жанчына, і сказала: «Як жывая душа твая, гаспадару мой, валадар! Нельга [ўхіліцца] ані ўправа, ані ўлева ад усяго, пра што кажа гаспадар мой, валадар. Бо слуга твой Ёаў загадаў мне, і ён улажыў у вусны служкі тваёй усе словы гэтыя.