Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




3 ЦАРСТВАЎ 1:41 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І пачуў [гэта] Адонія і ўсе запрошаныя ім, а ўжо яны скончылі есьці. І Ёаў пачуў гук рогу, і сказаў: «Што гэта за гоман узрушанага гораду?»

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І пачуў Аданія і ўсе запрошаныя ім, як толькі перасталі есьці: а Ёаў, пачуўшы гук трубы, сказаў: з чаго гэты шум расхваляванага горада?

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І пачуў Адонія і ўсе запрошаныя ім; і ўжо застолле было скончана. Але і Ёаб, пачуўшы гук трубы, сказаў: «Што гэта за гоман узрушанага горада?»

Глядзіце раздзел



3 ЦАРСТВАЎ 1:41
13 Крыжаваныя спасылкі  

І ўвесь народ ішоў за [Салямонам], і граў народ на флейтах, і цешыўся радасьцю вялікай, і зямля гучэла ад гоману іхняга.


Ён яшчэ гаварыў, і вось, прыйшоў Ёнатан, сын Абіятара сьвятара. І сказаў яму Адонія: «Увайдзі, бо ты — чалавек шчыры і добрае абвесьціш».


радасьць злачынцаў кароткая, і пацеха бязбожных на момант толькі.


I пачуў Егошуа голас народу, які ўсклікаў, і сказаў Майсею: «Голас вайны ў табары».


І ў часе сьмеху баліць сэрца, і заканчэньне радасьці — смутак.


А першасьвятары і кніжнікі, убачыўшы цуды, якія Ён учыніў, і дзяцей, якія крычалі ў сьвятыні і казалі: «Гасанна Сыну Давіда!», — абурыліся


А калі шукалі забіць яго, да тысячніка кагорты дайшла вестка, што ўвесь Ерусалім узрушаны.