І засмуціўся Давід, што ГОСПАД пакараў Узу, і назваў тое месца Пэрэц-Уза аж да сёньняшняга дня.
2 ЦАРСТВАЎ 6:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА супраць Узы, і ўдарыў яго там Бог за правіну, і ён памёр там пры Каўчэгу Божым. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але Гасподзь угневаўся на Озу, і забіў яго Бог там жа за дзёрзкасьць, і памёр ён там каля каўчэга Божага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўзгарэўся гневам Госпад супраць Озы, і ўдарыў яго за правіну; ён памёр там пры каўчэгу Божым. |
І засмуціўся Давід, што ГОСПАД пакараў Узу, і назваў тое месца Пэрэц-Уза аж да сёньняшняга дня.
І загневаўся ГОСПАД на Узу, і Ён забіў яго за тое, што ён выцягнуў руку сваю да Каўчэгу, і ён памёр там перад абліччам Божым.
Бо першы раз ня вы гэта рабілі, і ГОСПАД, Бог наш, ударыў нас, бо мы не шукалі Яго як мае быць».
Тады сказаў Давід: «Ніхто ня мае насіць Каўчэг Божы, акрамя лявітаў, бо іх выбраў ГОСПАД на тое, каб насіць Каўчэг Божы і служыць пры ім на вякі».
Калі трэба рушыць Сялібе [ў дарогу], разьбяруць яе лявіты, а калі трэба затрымацца Сялібе, паставяць яе лявіты. Калі нехта [чужы] наблізіцца да яе, будзе забіты.
Пры складваньні табару, калі Аарон і сыны ягоныя скончаць накрываць [рэчы] сьвятыя і ўсе прыналежнасьці сьвятыні, падыйдуць сыны Кегата, каб іх несьці. І нельга ім дакранацца [рэчаў] сьвятых, каб не памерлі. Такі вось цяжар сыноў Кегата пры Намёце Спатканьня.
І ўдарыў ГОСПАД людзей Бэт-Шэмэшу, якія заглядалі ў Каўчэг ГОСПАДА, і выбіў з народу з пяцідзесяці тысячаў семдзясят чалавек. І народ быў у жалобе, бо ГОСПАД ударыў народ так страшнай карай.