І падняў ён вочы свае, і глянуў, і вось, тры мужы стаяць насупраць яго. І ён убачыў, і выбег ад уваходу ў намёт насустрач ім, і пакланіўся да зямлі,
2 ЦАРСТВАЎ 24:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І глянуў Араўна, і ўбачыў валадара і слугаў ягоных, што ідуць да яго. І выйшаў ён, і пакланіўся валадару абліччам сваім да зямлі, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зірнуў Орна і ўбачыў цара і слуг ягоных, якія ішлі да яго, і выйшаў Орна і пакланіўся цару тварам сваім да зямлі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, глянуўшы, Арнан ўбачыў цара і паслугачоў яго, якія ішлі да яго; і, выйшаўшы, ён пакланіўся цару тварам да зямлі |
І падняў ён вочы свае, і глянуў, і вось, тры мужы стаяць насупраць яго. І ён убачыў, і выбег ад уваходу ў намёт насустрач ім, і пакланіўся да зямлі,
І сталася на трэці дзень, вось, чалавек прыйшоў з табару, з [атачэньня] Саўла, у падзёртым адзеньні і з пасыпанай зямлёй галавой. І прыйшоў ён да Давіда, і ўпаў на зямлю, і пакланіўся.
і сказаў Араўна: «Што за прычына, што прыходзіць гаспадар мой, валадар, да слугі свайго?» І сказаў Давід: «Каб купіць у цябе ток і пабудаваць на ім ахвярнік ГОСПАДУ, і тады спыніцца пляга, якая ў народзе».
І той пакланіўся, і сказаў: «Хто ж [ёсьць] слуга твой, што ты зьвярнуў увагу на здохлага сабаку, такога, як я».
І яна ўпала на аблічча сваё, і пакланілася да зямлі, і сказала яму: «Чаму я знайшла ласку ў вачах тваіх, і ты заўважыў мяне, хоць я — чужынка».