І вось, слова ГОСПАДА да яго, кажучы: «Ня ён успадкаеміць цябе, але той, які выйдзе з нутра твайго, успадкаеміць цябе».
2 ЦАРСТВАЎ 16:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў валадар Абішаю і ўсім слугам сваім: «Вось, сын мой, які выйшаў з нутра майго, цікуе на душу маю, тым больш гэты сын Бэн’яміна. Пакіньце яго, няхай праклінае, бо сказаў яму ГОСПАД. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Давід Авэсу і ўсім слугам сваім: вось, калі мой сын, які выйшаў са сьцёгнаў маіх, шукае душы маёй, тым болей сын Веньямініцяніна; пакіньце яго, хай ліхасловіць, бо Гасподзь сказаў яму; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў цар Абісаю і ўсім сваім паслугачам: «Вось, сын мой, які выйшаў з нутра майго, цікуе на жыццё маё; тым больш зараз гэты сын Бэньяміна. Не перашкаджайце яму праклінаць па загадзе Госпадавым. |
І вось, слова ГОСПАДА да яго, кажучы: «Ня ён успадкаеміць цябе, але той, які выйдзе з нутра твайго, успадкаеміць цябе».
Але цяпер не сумуйце, і няхай ня будзе жалю ў вачах вашых, што вы прадалі мяне сюды, бо дзеля захаваньня жыцьця паслаў мяне Бог перад вамі.
І быў там нейкі чалавек Бэліяла на імя Шэва, сын Біхры, Бэн’ямінец. Ён затрубіў у рог і сказаў: «Ня маем мы часткі з Давідам, ані спадчыны з сынам Есэя! Ізраіль, [ідзі] ў намёты свае!»
І сказаў валадар прароку Натану: «Вось, я жыву ў доме кедровым, а Каўчэг Божы знаходзіцца ў намёце».
І сталася, калі ён пакланяўся ў доме Нісроха, бога свайго, Адрамэлех і Шарэцэр, сыны ягоныя, забілі яго мячом і ўцяклі ў зямлю Арарат. І заваладарыў замест яго Эсар-Хадон, сын ягоны.
І паслаў ГОСПАД анёла, і ён зьнішчыў мужных ваяроў, і правадыра, і табар валадара Асірыі. І ён вярнуўся з сорамам аблічча ў зямлю сваю. І ён прыйшоў у дом бога свайго, і тыя, што выйшлі з нутра ягонага, забілі там яго мячом.
Яны праклінаюць, а Ты дабраславі! Яны паўстаюць [супраць мяне], і будуць асаромленыя, а слуга Твой няхай узрадуецца!
А калі б прарок дазволіў сабе ашукацца і прамовіў слова, Я, ГОСПАД, вазьму прарока таго, і выцягну руку Маю супраць яго, і зьнішчу яго спаміж народу Майго, Ізраіля.
І Я даў ім мець пастановы, якія не былі добрыя, і суды, паводле якіх яны не маглі жыць.
Выдасьць брат брата на сьмерць, і бацька — сына, і паўстануць дзеці на бацькоў, і пазабіваюць іх;
І цяпер няхай паслухае гаспадар мой, валадар, словы слугі свайго. Калі ГОСПАД намовіў цябе супраць мяне, няхай будзе Яму прыемны пах ахвяры. Але калі сыны чалавечыя [намовілі цябе], няхай будуць яны праклятыя перад абліччам ГОСПАДА, бо яны выгналі мяне сёньня, каб я ня меў часткі ў спадчыне ГОСПАДА, кажучы: “Ідзі і служы багам чужым”.