2 ЦАРСТВАЎ 1:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І схапіўся Давід за шаты свае, і разьдзёр іх, і [так зрабілі] ўсе людзі, якія [былі] з ім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады схапіў Давід вопратку сваю і падраў яе, таксама і ўсе людзі, якія былі зь ім, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Давід, схапіўшыся за шаты свае, раздзёр іх, і ўсе людзі, якія былі з ім; |
I разарваў Якуб адзеньне сваё, і апрануў зрэбніцу на сьцёгны свае, і плакаў па сыне сваім шмат дзён.
I разарвалі яны адзеньні свае, і ўсклалі [мяхі] кожны на асла свайго, і вярнуліся ў горад.
І Тамар пасыпала сабе галаву попелам, разадрала сукню сваю доўгую, палажыла рукі на галаву сваю, і пайшла, і галасіла.
І ўстаў валадар, і разьдзёр адзеньне сваё, і ўпаў на зямлю, і ўсе слугі ягоныя, якія стаялі [там], разьдзёрлі адзеньне сваё.
І сказаў Давід Ёаву і ўсяму народу, які з ім: «Разьдзярыце адзеньне вашае і апраніцеся ў рызьзё, і лямантуйце дзеля Абнэра». І валадар Давід ішоў за целам ягоным.
І сталася, калі валадар Ізраіля прачытаў ліст гэты, ён разьдзёр шаты свае і сказаў: «Ці ж я — Бог, каб забіваць і вяртаць жыцьцё, што ён прысылае да мяне, каб я аздаравіў чалавека ад праказы ягонай? Падумайце і паглядзіце, ці ён не зачэпкі шукае супраць мяне?»
За тое, што зьмякчылася сэрца тваё, і ты ўпакорыўся перад абліччам Бога, калі пачуў словы Ягоныя пра месца гэтае і пра жыхароў ягоных, і ты ўпакорыўся перад абліччам Маім, і разьдзёр шаты свае, і плакаў перад абліччам Маім, Я таксама пачуў [цябе], кажа ГОСПАД.
I калі я пачуў гэтае слова, разадраў адзеньне маё і плашч мой, і рваў валасы з галавы маёй і з барады маёй, і сядзеў збалелы.
А Мардэхай даведаўся пра ўсё, што зрабілася, і разьдзёр Мардэхай шаты свае, і апрануў на сябе зрэбніцу і попел; і выйшаў на сярэдзіну гораду, і крычаў крыкам вялікім і голасным.
І не спалохаліся, і не разьдзёрлі шатаў сваіх валадар і ўсе слугі ягоныя, якія слухалі ўсе словы гэтыя.
І разьдзірайце сэрца вашае, а не адзеньні вашыя, і навярніцеся да ГОСПАДА, Бога вашага, бо Ён ласкавы і спагадлівы, павольны да гневу і вельмі міласэрны, і шкадуе ў нядолі.
Апосталы ж Барнаба і Павал, пачуўшы [пра гэта], разьдзёршы адзеньне сваё, кінуліся ў натоўп, крычучы і кажучы:
Тады Егошуа разьдзёр адзеньне сваё і ўпаў на аблічча сваё на зямлю перад Каўчэгам ГОСПАДА, ён і старшыні Ізраіля, аж да вечара, і пасыпалі попелам галовы свае.