І ўсе пасудзіны, з якіх піў валадар Салямон, [былі] залатыя. І ўвесь посуд у доме з лесу Лібанскага быў з чыстага золата. Нічога не было са срэбра, бо ня мела яно ніякай [вартасьці] ў часы Салямона,
2 ЛЕТАПІСАЎ 9:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўсе начыньні да піцьця ў валадара Салямона [былі] з золата, і ўсе начыньні ў доме з лесу Лібанскага [былі] з золата шчырага; нічога [не было] са срэбра. Яго ў дні Салямона мелі за нішто, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўвесь посуд для піцьця ў цара Саламона быў з золата, і ўвесь посуд у доме зь Ліванскага дрэва быў з золата адборнага; срэбра ў дні Саламона лічылася нічым, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама ўсе пасудзіны для царскай трапезы былі залатыя дый усе пасудзіны дому з лесу лібанскага з найчысцейшага золата; срэбра бо ў час Саламона нічога не каштавала. |
І ўсе пасудзіны, з якіх піў валадар Салямон, [былі] залатыя. І ўвесь посуд у доме з лесу Лібанскага быў з чыстага золата. Нічога не было са срэбра, бо ня мела яно ніякай [вартасьці] ў часы Салямона,
І дванаццаць ільвоў стаяла там на шасьці прыступках з аднаго і другога боку. Не было такога зроблена ў-ва ўсіх [іншых] валадарствах.
бо караблі валадара хадзілі ў Таршыш са слугамі Хурама, і раз на тры гады прыходзілі караблі з Таршышу, і прывозілі золата і срэбра, косьць слановую і малпаў, і паваў.
І зрабіў валадар срэбра ў Ерусаліме як камяні, і кедры зрабіў як сікаморы, якіх мноства ў Шэфэлі.
І напоі ў посудзе залатым, і посуд ад посуду адрозьніваўся, і віна валадарскага шмат, паводле [магчымасьці] рукі валадара.
Пакіньце [спадзявацца] на чалавека, у якога дыханьне ў ноздрах ягоных, бо што ён варты?
Ты зноў будзеш садзіць вінаграднікі на гарах Самарыі, і будуць садзіць іх земляробы твае, і будуць спажываць [плады].
А Я кажу вам, што нават Салямон у-ва ўсёй славе сваёй не апранаўся так, як адна з іх.