А ён сказаў: “Я выйду і стануся духам хлусьлівым у вуснах усіх прарокаў ягоных”. І [Госпад] сказаў: “Ты намовіш яго, гэта атрымаецца ў цябе. Ідзі і зрабі так!”
2 ЛЕТАПІСАЎ 32:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І цяпер, няхай не падманвае вас Эзэкія і не ашуквае вас такім чынам, і ня верце яму, бо ня мог ніводзін бог ніводнага народу і валадарства выратаваць народ свой ад рукі маёй і ад рукі бацькоў маіх. Таксама Бог ваш ня выратуе вас ад рукі маёй». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І цяпер хай ня зводзіць вас Эзэкія і ня ўхіляе вас такім чынам: ня верце яму: калі ня меў сілы ніводзін бог ніводнага народу і царства выратаваць народ свой ад рукі маёй і ад рукі бацькоў маіх, дык і ваш Бог ня выратуе вас ад рукі маёй. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык хай не падманвае вас Эзэкія, і пустымі абяцаннямі хай не ашуквае, і не верце яму. Бо калі ніякі Бог ніякага народа або царства не змог вырваць свой народ з маёй рукі і з рукі маіх папярэднікаў, тым больш ваш Бог не зможа вырваць вас з маёй рукі». |
А ён сказаў: “Я выйду і стануся духам хлусьлівым у вуснах усіх прарокаў ягоных”. І [Госпад] сказаў: “Ты намовіш яго, гэта атрымаецца ў цябе. Ідзі і зрабі так!”
Гэта кажа валадар. Няхай вас не падманвае Эзэкія, бо ня зможа ён выратаваць вас з рукі маёй!
«Гэтак скажыце Эзэкіі, валадару Юды, кажучы: “Няхай ня зводзіць цябе Бог твой, на Якога ты спадзяешся, кажучы: "Ня будзе аддадзены Ерусалім у рукі валадара Асірыі".
Няхай не падманвае вас Эзэкія, каб аддаць вас на сьмерць ад голаду і смагі, кажучы: “ГОСПАД, Бог наш, выратуе нас ад рукі валадара Асірыі”.
І яшчэ прамаўлялі слугі ягоныя супраць ГОСПАДА Бога і супраць Эзэкіі, слугі Ягонага.
I сказаў ім [фараон]: «Няхай так будзе ГОСПАД з вамі! Як я адпушчу вас і дзяцей вашых? Глядзіце, бо ліхое [маеце] перад абліччам сваім.
І сказаў фараон: «Хто такі ГОСПАД, каб я паслухаў голасу Ягонага адпусьціць Ізраіля? Я ня ведаю ГОСПАДА і таксама Ізраіля не адпушчу».
Толькі няхай вас не падманвае Эзэкія, кажучы: “ГОСПАД выратуе нас”. Ці ж богі народаў выратавалі кожны зямлю сваю ад рукі валадара Асірыі?
Вы вывышаліся адносна Мяне вуснамі сваімі, і памнажалі супраць Мяне словы вашыя, Я чуў [гэта].
Цяпер ці вы гатовыя, каб у час, калі пачуеце гук трубы, жалейкі, арфы, ліры, псалтыра, дуды і ўсялякіх музычных інструмэнтаў, упасьці і пакланіцца балвану, якога я зрабіў? Але калі вы не паклоніцеся, у той жа момант будзеце кінутыя ў сярэдзіну печы, якая палае агнём. І хто той Бог, Які выратуе вас з рук маіх?»
І нават да Князя войска гэтага вырас, і ад Яго была аддалена заўсёдная ахвяра, і пакінута месца сьвятыні Ягонай.
І вы бачыце і чуеце, што ня толькі ў Эфэсе, але амаль у-ва ўсёй Азіі гэты Павал, пераканаўшы, даволі народу адвярнуў, кажучы, што гэта ня богі, якія рукамі зробленыя.
Бо ці ж я на людзей спадзяюся, ці на Бога? Ці шукаю, каб спадабацца людзям? Бо калі б я яшчэ людзям дагаджаў, дык ня быў бы слугою Хрыста.